Цукровы трыснёг: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 26:
 
==Гісторыя==
Радзімай цукровага трыснёгу з'яўляецца [[востраў НовагаяНовая Гвінея]], дзе ён пачаў вырошчвацца ў 6 тысячагоддзі да н. э. Першым дзікарослым відам быў ''Saccharum edule'', ад якога пайшлі іншыя віды, частка якіх ў працэсе распаўсюджвання здзічэла.
 
Ужо ў старажытнасці з Новай Гвінеі цукровы трыснёг распаўсюдзіўся ў іншыя часткі [[Акіянія|Акіяніі]], Паўднёва-Усходнюю [[Азія|Азію]] і [[паўвостраў Індастан]]. Магчыма, ён быў ужо вядомы прадстаўнікам [[Індская цывілізацыя|Індскай цывілізацыі]], але найбольш верагодным перыядам пачатку культывацыі ў [[Індыя|Індыі]] з'яўляецца 1 тысячагоддзе да н. э.
 
Праз Індыю з цукровым трыснёгам пазнаёміліся [[Персія|персы]], [[Старажытная Грэцыя|грэкі]] і [[Старажытны Рым|рымляне]]. [[Лацінская мова|Лацінскае]] слова ''saccharon'', ад якога паходзіць беларускае "[[цукар]]", прыйшло праз [[Старажытнагрэчаская мова|грэчаску]]ю і [[семіцкія мовы]] з [[санскрыт|санскрыцкага]] इक्षुविकार. Аднак на захад ад Індыі цукровы трыснёг шырока пачаў вырошчвацца [[арабы|арабамі]] толькі ў эпоху [[сярэднявечча]]. Яны завезлі трыснёг на [[Мальта|Мальту]], [[Востраў Кіпр|Кіпр]] і [[Востраў Сіцылія|Сіцылію]]. [[Партугалія|Партугальскія]] каланісты стварылі плантацыі на [[Астравы Мадэйра|Мадэйры]], [[Азорскія астравы|Азорскіх астравах]] і [[Каба-Вердэ]].
 
[[Хрыстафор Калумб]] завёз цукровы трыснёг пад час свайго другога плавання ў [[Новы Свет]]. У [[Вест-Індыя|Вест-Індыі]] і [[Бразілія|Бразіліі]], а пазней на [[Маскарэнскія астравы|Маскарэнскіх астравах]] ён доўгі час заставаўся галоўнай камерцыйнай культурай. Толькі ў [[XIX стагоддзе|XIX]] ст. распаўсюджанне [[Цукровы бурак|цукровых буракоў]] спрыяла частковаму выцясненню цукровага трыснёгу з плантацый больш прыбытковымі культурамі. Але і ў наш час цукровы трыснёг застаецца галоўнай крыніцай вытворчасці цукру ў свеце.