Ліст да Абуховіча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB (7893)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Місія «Ліста да Абуховіча» — асуджэнне псеўдаадукаванасці, маральнай недасканаласці людзей, якія навучыліся прыгожа гаварыць, на словах служыць «Сафіі, якая нарадзіла філасофію», але на справе пазбаўленыя сапраўдных вартасцяў — мужнасці, годнасці, адданасці роднай зямлі. Паняцці «Айчызна» і «Праўда» — святыя для аўтара. Яго ідэал — ахвярны барацьбіт за свабоду Бацькаўшчыны, які заўжды праўдзівы ў словах, высакарод-ны ва ўчынках, стрыманы ў паводзінах.<ref name="І. Саверчанка 2010">І. Саверчанка (2010)</ref>
 
Асноўны матыў твора — вострая крытыка смаленскага ваяводы, які не здолеў стрымаць аблогу [[Смаленск]]а, даць адпор, а прыняў рашэнне аб капітуляцыі. Галоўны герой — [[Піліп Абуховіч]] — пададзены як адмоўны персанаж. Ён паўстае як дробная і нікчэмная асоба, сквапны чалавек, здатны на агідны ўчынак. [[Сатыра]] пісьменніка ў дачыненні да П. Абуховіча дасягае апагею. На яго думку, П. Абуховіч — аматар весці пустыя размовы на соймах і з'ездах, яго больш цікавіць прыгожая вопратка, чым дзяржаўныя справы. Галоўная загана П. Абуховіча — няздатнасць да рыцарскіх спраў, бяздарнасць як кіраўніка, прадажнасць. Ён — нашчадак роду, які «вызначыўся» ганебнымі ўчынкамі: дзед атрымліваў хабар, калі быў «генералам» у Мазыры, а бацька, мазырскі суддзя, — «у каго больш браў — таго добра судзіў». Паводле меркавання аўтара, учынак П. Абуховіча — горшы за здраду [[Рыгор Юр'евіч Осцік|Рыгора Осціка]], які вёў таемную ад урада перапіску з маскоўскім царом, за што быў жорстка пакараны ў Вільні.
 
Аўтар супрацыіастаўляе смаленскага ваяводу гетману [[Вінцэнт Гасеўскі|Вінцэнту Карвіну-Гасеўскаму]], які ніколі не выхваляўся на публіцы, а спакойна і адказна выконваў вайсковы абавязак, справамі даказваў свае вартасці як дзяржаўная асоба.