Алесь Марціновіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др рэкатэгарызацыя using AWB
Радок 23:
| Вікітэка =
}}
'''Алесь Андрэевіч Марціновіч''' (нар. {{ДН|18|8|1946}}, вёска [[Вёска Казловічы|Казловічы]], [[Слуцкі раён |Слуцкага раёна]], [[Мінская вобласць |Мінскай вобласці]], [[Беларусь]]) — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. Бацька Андрэй Рыгоравіч выкладаў гісторыю, Маці Яўгенія Аляксандраўна працавала ў пачатковых класах. Пасля заканчэння ў 1964 годзе Навасёлкаўскай сярэдняй школы [[Капыльскі раён |Капыльскага раёна]] паступіў на беларускае аддзяленне [[філалагічны факультэт БДУ| філалагічнага факультэта]] [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]]. З трэцяга курса перавёўся на аддзяленне журналістыкі. У 1968 годзе закончыў ужо [[Інстытут журналістыкі БДУ | факультэт журналістыкі]] [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |БДУ]].
 
Па размеркаванню працаваў загадчыкам аддзела пісем і масавай работы драгічынскай раённай газеты «Запаветы Ільіча». У 1969 годзе прызваны ў армію. Служыў афіцэрам, камандзірам мотастралковага ўзвода ў Забайкальскай ваеннай акрузе, паблізу ад сталіцы [[Бурація |Бураціі]] горада [[Улан-Удэ]]. Пасля звальнення ў запас працаваў у рэдакцыях капыльскай раённай газеты «Слава Працы» і слуцкай раённай газеты «Шлях Ільіча».
 
Каля трыццаці гадоў (1972—2001, 2007) працаваў у газеце [[Літаратура і мастацтва (1932)|«Літаратура і мастацтва»]] (з 1972 года — карэспандэнт аддзела літаратуры. З 1981 года — загадчык аддзела інфармацыі і літаратурнага жыцця).
 
У лістападзе 1999 года адначасова пачаў працаваць у часопісе «[[Беларуская думка (1991) |Беларуская думка]]» (1999—2007): рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, намеснік галоўнага рэдактара, першы намеснік галоўнага рдэдактара.
 
У далейшым намеснік галоўнага рэдактара часопісаў [[Нёман (1945)|«Нёман»]] (2008—2009) і [[маладосць (1953)|«Маладосць»]] (2009—2011). З 2011 года загадчык аддзела крытыкі часопіса [[Полымя (1922)|«Полымя»]].
Радок 39:
Выступаць у друку як журналіст пачаў яшчэ школьнікам. З 1966 года пачаў публікаваць рэцэнзіі, літаратурна-крытычныя артыкулы.
 
Аўтар больш як 30 кніг, у тым ліку выданняў па гісторыі для дзяцей («Святая Еўфрасіння» (пра [[Ефрасіння Полацкая |Ефрасінню Полацкую]]), «Златавуст з Турава» (пра [[Кірыла Тураўскі |Кірылу Тураўскага]]), «Сімяён, сын Полацка» (пра [[Сімяон Полацкі |Сімяона Полацкага]]), «Як Гурка ворагаў граміў» (пра [[Іосіф Уладзіміравіч Гурка|Іосіфа Гурку]]), казак («Віця Неслух у краіне Мурашоў»), літаратуразнаўчых даследаванняў («[[Іван Чыгрынаў]]», «Святло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры»).
 
Вяршыняй творчасці з'яўляецца шматтомная гісторыя Беларусі ў асобах (кнігі «Зерне да зерня», «Хто мы, адкуль мы…», «У часе прасветленыя твары», «Элегіі забытых дарог» «Сполахі далёкіх зарніц», «Свечка на золкім полі», «Птушкі з пакінутых гнёздаў», «Маладзік над заснежаным шляхам», «Исповедь старых замков», «Рагнеда i Рагнедзічы»), у якіх упершыню ў беларускай літаратуры праз жанр мастацка-дакументальных твораў (эсэ, нарыс, апавяданне) прасочаны лёсы больш як 300 знакамітых суайчыннікаў, а таксама тых, хто нарадзіўся ў іншых краінах, але звязаў лёс з беларускім краем.
Радок 46:
 
== Прызнанне ==
* Сябра [[Саюз журналістаў Беларусі |Саюза журналістаў Беларусі]]
* Сябра [[Саюз пісьменнікаў Беларусі |Саюза пісьменнікаў Беларусі]] (з 1987 года)
* Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998)
* Лаурэат літаратурных прэмій імя [[Максім Багдановіч |Максіма Багдановіча]], імя [[Уладзімір Калеснік |Уладзіміра Калесніка]], «[[Залаты купідон]]» (двойчы), прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро».
* Узнагароджаны медалём [[Францыск Скарына |Францыска Скарыны]].
 
== Кнігі Алеся Марціновіча ==
Радок 62:
* Сувязь: Літаратурна — крытычныя артыкулы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 253 с. — ISBN 5-340-01389-8.
* Шляхам праўды: Выбраныя старонкі беларускай літаратуры ў святле сённяшняга дня: Літаратурна — крытычныя артыкулы: Дапаможнік для настаўніка. — Мн.: Народная асвета, 1994. — 288 с. — ISBN 985-03-0105-8.
* Віця Неслух у краіне мурашоў: Апавяданні, казкі/ Мастак Л.Мележ. — Мн.: Юнацтва, 1995. — 80 с. (сумесна з [[Таццяна Міхайлаўна Мушынская |Таццянай Мушынскай]]). — ISBN 985-05-0039-5.
* Дзе ж ты, храм праўды? Літаратурна — крытычныя артыкулы, эсэ. Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1996. — 398 с. — ISBN 985-02-0264-5.
* Зерне да зерня: гісторыя ў асобах: эсэ, нарысы. Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту/ Мастак В. В. Дударанка — Мн.: Юнацтва, 1996. — 366 с. іл. — ISBN 985-05-0153-7.
* Хто мы, адкуль мы…: Гістарычныя эсэ, нарысы: У 2 кнігах. Кн. 1. — Мн.: Полымя, 1996. — 511 с.: іл.; Кн. 2. — Мн.: Полымя, 1998. — с.: іл.
2-е выданне: у 3 кнігах. Кн. 1. — Мн.: Беларусь, 2008. — 431 с.; Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2008. — 478 с.; Кн. 3. — Мн.: Беларусь, 2008. — 447 с.
* Святло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры: — Дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў. У 2 кнігах. Кн. 1. — Мн.: Народная асвета, 1997. — 176 с.; Кн. 2. — Мн.: Народная асвета, 1998. — 256 с. — ISBN 985-03-0622-Х.
* У часе прасветленыя твары: Гістарычныя эсэ, нарысы. — Мн.: Полымя, 1999. — с.: іл. — ISBN 985-07-0297-4.
* Святая Еўфрасіння: Нарыс: Для малодшага школьнага ўзросту/ Мастак В. П. Сташчанюк. — Мн.: Юнацтва, 1999. — 62 с.: іл. — ISBN 985-05-0274-6.
2-е выданне — Мн.: Юнацтва, 2001.
3-е выданне: Адкуль ёсць, пайшла Полацкая зямля. — Мн.: Беларусь, 2008. — 111 с.: іл.
Радок 108:
* [http://oboz.by/articles/detail.php?article=4690 Алесь Мартинович: К истории надо подходить с национальной точки зрения]
* [http://pda.sb.by/blog/81355/ Алесь Мартинович. Зов тоонто]
 
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}
 
{{DEFAULTSORT:Марціновіч Алесь}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцкім раёне]]
 
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}
 
[[ru:Мартинович, Александр Андреевич]]