Верхнянёманская нізіна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: zh:上尼曼低地
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
Мяжуе на поўначы з Сярэднянёманскай нізінай і [[Лідская раўніна|Лідскай раўнінай]], на паўночным ўсходзе з [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскім]] і [[Мінскае ўзвышша|Мінскім]] узвышшамі, на ўсходзе і паўднёвым усходзе з Капыльскай градой і прылеглымі раўнінамі, на поўдні і захадзе з [[Навагрудскае ўзвышша|Навагрудскім]], Слонімскім, [[Ваўкавыскае ўзвышша|Ваўкавыскім]] і [[Гродзенскае ўзвышша|Гродзенскім]] узвышшамі.
 
Рэльеф Верхнянёманскай нізіны пераважна эразійна-акумулятыўны. Пашыраны ледавікова-азёрная нізіна паазерскага веку (на Скідзельскім участку) і водна-ледавіковая нізіна сожскага веку (на Любчанскім участку). Спадзіста-хвалістая паверхня нізіны мае эолавыя формы вышынёю да 5—10 м (грады, пагоркі, дзюны), лагчыны сцёку, каля рэк — яры і лагчыны, абразійныя ўступы былых берагоў прыледавіковых азёр; месцамі забалочаныя, з азёрнымі катлавінамі. Ёсць участкі азёрна-алювіяльнай нізіны (пры ўпадзенні р. Бярэзіна ў р. Нёман) і марэннай раўніны. Вылучаюцца глыбока ўрэзаныя даліны Нёмана (да 20—45 м) і яго прытокаў з шырокімі забалочанымі поймамі, шматлікімі старыцамі, тэрасамі, з якіх найбольш выразныя 2 узроўні — вышынёю 4—9 м і 8—12 м.
 
Працякае рака [[Нёман]] з прытокамі [[Рака Сула|Сула]], [[Рака Уса, прыток Бярэзіны|Уса]], [[Заходняя Бярэзіна|Бярэзіна]], [[Гаўя]], [[Дзітва]], [[рака Лебяда|Лебяда]], [[Котра]] (справа), [[Рака Уша, прыток Нёмана|Уша]], [[Рака Сэрвач, прыток Нёмана|Сэрвач]], [[Рака Моўчадзь|Моўчадзь]], [[Шчара]], [[Зальвянка]], [[рака Рось|Рось]], [[рака Свіслач, прыток Нёмана|Свіслач]] (злева). Найбольшае возера — [[Кромань]].
Радок 9 ⟶ 11:
Найбольшыя лясныя масівы [[Налібоцкая пушча|Налібоцкая]] і [[Ліпічанская пушча|Ліпічанская]] пушчы.
 
== Літаратура ==
{{зноскі}}
* Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992.
 
{{Пачатак артыкулу}}
{{Рэльеф Беларусі}}