Вера Вярба: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
 
== Творчасць ==
Дэбютавала ў 1958 вершамі ў рэспубліканскіх часопісах («Полымя», «Вясёлка», «Работніца і сялянка»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Вочы вясны» (1962), «Белыя пісьмы» (1967), «Высакосны год» (1969), «Сіняя бухта» (1975), «Альфа» (1978), «Мая маленькая планета» (1982), «Яраслаўна» (1986). Выйшла кніжка вершаў для дзяцей «Пралеска» (1968). У 1976 г. выйшла «Выбранае», у 1987 г. — кніжка выбранай паэзіі «Белыя пісьмы», у 1995-м — «Апошні верасень».

Верш «Ручнікі», пакладзены на музыку М. Пятрэнкам, стаў папулярнай песняй (апроч гэтага, песні на вершы паэтэсы напісалі I. Барсукоў, Л. Свердзель). Творы В. Вярбы перакладаліся на рускую і інш. мовы. В. Вярба пераклала на беларускую мову «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» [[Р. Фраерман]]а (1975).
 
Першая ж кніга В. Вярбы «Вочы вясны» выклікала добрыя ўражанні, звярнула ўвагу крытыкі. Адзначалася, што некаторыя вершы з гэтай кнігі сталі набыткам беларускай паэзіі. Творы В. Вярбы друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Беларусь», у газеце «Літаратура і мастацтва» і інш. Паэзія В. Вярбы — лірычная споведзь пра час і сваё пакаленне. Асноўныя матывы — услаўленне маладосці, кахання, мацярынства, роздум над гісторыяй роднага краю і праблемамі сучаснасці. Творы паэтэсы вызначаюцца летуценнасцю, рамантычнай прыўзнятасцю і разам з тым часам у іх адчуваецца разгубленасць перад бытавымі няўвязкамі, разуменне складанасці жаночага лёсу, нялёгкасці жыццёвых выпрабаванняў. Яна па-свойму пераасэнсоўвае вобразы і матывы вуснай народнай творчасці.
Радок 14 ⟶ 16:
* {{крыніцы/БП 1917-90|Вярба Вера}}
* «Дажджлівых раніц пазалота…»: Вера Вярба // Бельскі, А. І. Беларуская літаратура XX стагоддзя: гісторыя і сучаснасць / А. І. Бельскі. — Мн., 2005. — С. 136—143.
* Гайдук С. Пачатак з канца, ці Чаму Вера Вярба працягвае жыць у нашых сэрцах// Літаратура і мастацтва. — 2012. — 24 жніўня. — № 34. — С. 5.
 
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}
 
{{DEFAULTSORT:Вярба Вера}}