Трубяцкая разня: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: be-x-old:Трубяцкая разьня
арфаграфія
Радок 8:
Мсціслаў абараняла ваколічная [[шляхта]] і [[мяшчане]] пад камандаю [[Ян Статкевіч|Яна Статкевіча]]. Маскоўскія ваяводы даволі хутка захапілі і спалілі астрог, але здабыць замак не здолелі. Тады яны паабяцалі амсціслаўцам «''великие дары и волности''», агітавалі здацца, аднак абаронцы горада, «''сурова отповедаючы''» адбіваліся і спадзяваліся на дапамогу.
 
У выніку прыступу [[22 ліпеня]] «''великою потугою и усилством през штурм''» захопнікі авалодалі местам. Паводле шматлікіх сведчанняў відавочцаў тых падзеяўпадзей, пераможцы «''горад агнём выпалілі і людзей пасеклі''»; «''народ усялякі шляхецкі, мяшчан і жыдоў, а таксама простых людзей у пень высеклі, потым адтрубіўшы, сярод трупаў жывых знаходзілі і ў палон на Маскву забіралі, а скарбы ўсялякія забраўшы, замак і паркан увесь агнём спалілі і дазвання спустошылі''». Падчас узяцця горада, як сцвярджаюць гістарычныя крыніцы, захопінкізахопнікі знішчылі шмат помнікаў пісьменства.
 
У маскоўскіх дакументах адзначалася, што пры захопе Мсціслава агулам забілі больш за 10 тысяч чалавек, у некаторых актах сустракаюцца паведамленні пра 15 тысяч ахвяр<ref>{{Крыніцы/Невядомая вайна: 1654—1667|к}}</ref>. У жывых пакінулі толькі 700 чалавек, пераважна рамеснікаў, якіх прывялі да прысягі маскоўскаму гаспадару і неўзабаве гвалтоўна вывезлі ў глыб Масковіі.