Родная мова: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 9:
Беларускімі навукоўцамі падкрэсліваецца, што родная мова спасцігаецца чалавекам адначасова з развіццём здольнасці мысліць, што гэта хутчэй прысваенне мовы, а не яе асваенне, вывучэнне<ref name="bm" />. Паняцце «родная мова» не зводзіцца выключна да мовы, першай засвоенай у дзяцінстве. У сацыялінгвістычных працах падкрэсліваюцца недахопы ідэнтыфікацыі паняцця «родная мова» пабочнымі асобамі на аснове той або іншай кампетэнцыі, паколькі нярэдкія выпадкі, калі двухмоўныя людзі лепш ведаюць адну мову (на якой атрымалі адукацыю), аднак адчуваюць мацнейшую афектыўную прывязанасць да іншай мовы, якую і называюць роднай.<ref name="bil">Suzanne Romaine. Bilingualism… P. 22.</ref> Існуюць і зусім складаныя выпадкі, калі родная мова якога-небудзь чалавека можа змяняцца на працягу жыцця<ref name="bil"/>. Так Вахціна і Галаўко адмыслова падкрэсліваюць, што «матчына мова — не абавязкова родная, родная мова — не абавязкова першая»<ref>Вахтин Н. Б., Головко Е.В…. С. 46.</ref>.
 
У беларускай сацыялогіі прынята лічыць, што родная мова — гэта мова, якую чалавек засвоіў першай ў раннім дзяцінстве<ref>http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/ukazania.pdf</ref>.
 
Родную мову прынята адрозніваць ад этнічнай мовы — мовы этнаса, да якой належыць асоба<ref name="bk" />.