Уладзімір Яраславіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Сын [[Яраслаў Уладзіміравіч|Яраслава Уладзіміравіча]] і [[Інгегерда|Інгегерды Улафсдотэр]]. Магчыма, старэйшы сын Яраслава, не лічачы спрэчнага [[Ілля Яраславіч|Іллю Яраславіча]]. Пасаджаны бацькам на [[Вялікі Ноўгарад|наўгародскі]] сталец, паводле Наўгародскага III летапісу, у 14-гадовым узросце. Адбылося гэта, паводле Іпацеўскага, Сафійскага I і Цвярскога летапісаў, у 1034 годзе, а паводле Лаўрэнцеўскага і Васкрасенскага — у 1036 годзе.
 
Трымаў Наўгародскую зямлю да сваёй смерці. Магчыма, Уладзімір Яраславіч адначасова з Ноўгарадам валодаў і Растоўскай воласцю. праПра гэта, аднак, піша толькі В. М. Тацішчаў у прыпісцы пасля звестак пра яго смерць Уладзіміра: ''«Па ім застаўся сын яго Расціслаў у Ноўгарадзе і ў Растове»''.
 
Некаторыя летапісы (напрыклад, Ніканаўскі) згадваюць Уладзіміра Яраславіча сярод вялікіх князёў, кажучы, што правіў ён Руссю 4 года. А. Рапаў дапускае магчымасць, што ў 1048—1052 гадах Уладзімір быў суправіцелем бацькі ў Кіеве. Гэтаму супярэчыць Наўгародскі III летапіс, які кажа, што Яраславіч правіў у Ноўгарадзе 18 гадоў, там і памёр. У Васкрасенскім летапісе запісана, што ''«Уладзімір у Кіеве па сіжываў і памёр на Ноўгарадзе»''. Ніканаўскі летапіс адзначае, што 1048—1052 гады Уладзімір Яраславіч правёў у Ноўгарадзе.