Расціслаў Уладзіміравіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 8:
 
Далей, у «Аповесці мінулых гадоў» пад 1064 г. запісана: ''«Пабег Расціслаў да Тмутаракані, сын Уладзіміраў, унук Яраславаў і з ім пабеглі Парэй і Вышата, сын Астраміра, ваяводы наўгародскага. І прыйшоў і выгнаў Глеба з Тмутаракані, а сам сеў на яго месца»''. Шэраг летапісаў паведамляе, што Расціслаў бег у Тмутаракань з Ноўгарада, аднак ні адзін з іх, у т.л. наўгародскія, не кажуць, што Расціслаў у 1064 годзе трымаў Наўгародскую воласць. Ноўгарад у 1060-я гады трымаў сам вялікі князь Ізяслаў Яраславіч або адзін з яго сыноў. А. Рапаў прапануе версію, магчыма, Расціслаў Уладзіміравіч, які атрымаў ад старэйшых родзічаў нейкую воласць, збіраўся захапіць бацькаў сталец з дапамогай наўгародскіх баяр, але пацярпеў няўдачу і вымушаны быў бегчы на поўдзень.
 
У 1065 г. Святаслаў Яраславіч прыйшоў да Тмутаракані, Расціслаў не хочучы ваяваць з дзядзькам пакінуў горад, а Глеб Святаславіч зноў заняў тмутараканскі сталец. Аднак, калі Святаслаў з войскам вярнуўся да Чарнігава, Расціслаў зноў заняў Тмутаракань, а Глеба выслаў да бацькі ў Чарнігаў.
 
== Літаратура ==