Гетман: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794)
Радок 5:
=== Вялікае княства Літоўскае ===
 
У ВКЛ тытул вядомы з канца 15 ст., аднак поўнае вызначэнне яго функцый і юрыдычнае афармленне гетманства як дзяржаўнай пасады звязана з менскай ухвалай [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонта I Старога]] за [[1507]]. Вялікі князь як непасрэдны кіраўнік дзяржавы і войска прызначаў замест сябе гетмана, надзеленага дыктатарскімі паўнамоцтвамі: ён мог караць падначаленых за парушэнне дысцыпліны, гвалт над насельніцтвам і г. д. Правы гетмана канчаткова ўнармавала «[[Вайсковая ўстава]]» [[1511]] і ўхвала сойма [[1516]]. Існавалі пасады гетмана найвышэйшага (17-18 ст. ён называўся вялікім) і палявога. Паводле статутаў ВКЛ іх маглі займаць толькі падданыя ВКЛ. У час Лівонскай вайны 1558 - 1583 пасада гетмана найвышэйшага стала пажыццёвай. Атрымаўшы дадатковыя абавязкі, гетман займаў функцыі ваеннага міністра: ён мусіў камплектаваць узброеныя сілы, распараджацца сярэбшчынай, назіраць за станам памежных замкаў і інш., з 17 ст. гэтыя задачы сталі галоўнымі абавязкамі. Ствараць войска, весці перамовы гетман мог толькі на падставе лістоў [[вялікі князь|вялікага князя]]. Поўная гетнанскаягетманская ўлада, уключаючы права суда і смяротнага пакарання, распаўсюджвалася толькі на войска, непасрэдна падпарадкаванае гетману.
 
=== Каралеўства Польскае ===