Навагрудская беларуская гімназія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: сьц → сц, калісці → калісьці, га камітэту → га камітэта, дзк → дск (2), краю → края, сьц → сц, калісці → калісьці, using AWB
Радок 3:
 
== Гісторыя ==
Адкрылася ў 1919 г., пасля Рыжскага дагавору (1921) працягвала сваю дзейнасць пад Польскай адміністрацыяй. Утрымлівалася за кошт сродкаў Бацькоўскага камітэтукамітэта. Арганізатарам і першым дырэктарам, абраным бацькамі дзяцей, быў [[Ян Цеханоўскі]]. Адукацыйная праграма гімназіі дастасоўвалася да традыцыйнай практыкі і такога тыпу навучальных устаноў. На пачатку, пакуль гімназія не стала цалкам беларускамоўнай, кіраўніцтва прытрымлівалася гуманітарнага напрамку, калі асноўная ўвага ўдзялялася вывучэнню моў — апроч беларускай і польскай мовы як дзяржаўнай, у праграму ўводзіліся французская і нямецкая мовы, лацінская мова вывучалася факультатыўна. Паступова кіраўніцтва гімназіі схілялася да патрэбаў сялянскай гаспадаркі, быў узяты кірунак на матэматычна-прыродазнаўчы тып навучальнай установы. Шмат месца адводзілася выхаваўчаму працэсу. Пасля ад'езду Я. Цеханоўскага за мяжу на заробкі в.а. дырэктара — П. Скрабец.
 
Пры гімназіі дзейнічалі мастацкія гурткі розных напрамкаў, у т.л. беларусазнаўстве, прыродазнаўстве, сусветнай літаратуры. Для паглыблення ведаў беларускай мовы вучні складалі слоўнік да твораў [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]], збіралі фальклор. Вучні 1-3 класаў займаліся зборам, распрацоўкай тэрміналогіі мясцовай флоры і фауныфаўны, выдавалі рукапісны часопіс «Жаваранак». Асаблівую папулярнасць меў харавы і музычны гурткі, пад кіраўніцтвам А. Валынчыка, гімназісцкі хор і аркестр набыў вядомасць і па-за межамі Навагрудка.
 
У чэрвені 1934 г. гімназія была зачыненая польскімі ўладамі, беларускім гімназістам хто не скончыў вучобы было прапанавана перавесціся ў мясцовую Польскую гімназію імя А. Міцкевіча. Аднак пераважная большасць (каля 80 %) гімназістаў працягнула вучобу ў Віленскай беларускай гімназіі. Пераезд гімназістаў у Вільню наладзіў прыехаўшы адтуль Барыс Кіт. Навагрудскіх гімназістаў размясцілі ў інтэрнаце і накіравалі ў адпаведныя класы.
 
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР (1939) і перадачы Вільні і Віленскага краюкрая Літве, літоўскі міністр асветы Жугжда катэгарычна запярэчыў існаванню беларускіх школ у Літве. На просьбу беларускай дэлегацыі (Адам Станкевіч, Адольф Клімовіч, Янка Шутовіч) аб адкрыцці беларускіх школ Жугжда сказаў: «Хто хоча вучыцца па-беларуску, няхай едзе на Беларусь». У гэтых умовах большасць вучняў звярнулася ў дырэкцыю з просьбай, каб арганізавана пераехаць у Навагрудак, дзе можна было б вучыцца ў мясцовай гімназіі. Барыс Кіт паехаў у Навагрудак, наведаў кіраўніка школьнага аддзела Баранавіцкай акругі Арцемія Саўчанку, чалавека, які загадаў аднавіць Наваградскую беларускую гімназію ў тым самым будынку, які яе вучні калісьці будавалі. Праз тыдзень удалося перавезці вучняў з Вільні ў Навагрудак, Б. Кіта быў прызначаны дырэктарам гімназіі.
 
Колькасць вучняў хутка перавысіла 1000, былі адкрытыяадкрыты паралельныя класы. Адкрыліся таксама вячэрнія заняткі для дарослых. Б. Кіт стараўся адшукаць высокакваліфікаваных выкладчыкаў, у гэты перыяд у гімназіі выкладалі Ст. Станкевіч, Якім Скурат, Аляксандр Орса, Вольга Русак, Э. Залкінд, Л. Барысаглебскі, А. Анішчык і інш. Была адкрыта 10 інтэрнатаў для вучняў з далёкіх мясцін. Пры гімназіі адкрылася 7-гадовая школа.
 
У выніку даносу Уладзіміра Панько (паводле бухгалтара школьнага аддзела Галабурды) да загадчыцы РайАНА Гуртаўцовай, што Б. Кіт раней прымаў актыўны ўдзел у нацыянальным (нацыянал-буржуазным) беларускім руху і не павінен быць дырэктарам савецкай школы, Гуртаўцова выклікала з Мінска на месца дырэктара свайго знаёмага Фелікса Баржэмскага, а Б. Кіта быў прызначаны яго намеснікам. Хутка па гэтым Б. Кіт пераехаў у Баранавічы.
Радок 53:
 
[[be-x-old:Наваградзкая беларуская гімназія]]
 
{{Славутасці Навагрудка}}