Апетыт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: be-x-old:Апэтыт
арфаграфія
Радок 1:
'''Апетыт''' (ад [[Лацінская мова|лац]]. ''Appetitus'' — імкненне, жаданне) — адчуванне, звязанае з патрэбай у [[ежа|ежы]], а таксама [[фізіялагічны механізм]], які рэгулюе паступленне ў арганізм харчовых рэчываў.
 
Апетыт цесна звязаны з дзейнасцю харчовага цэнтра, пераважна з яго аддзеламі ў [[гіпаталамус]]е і кары вялікіх паўшар'яў [[галаўны мозг|галаўнога мозгу]]. Апетыт вызначаецца прыходнай у харчовай цэнтр інфармацыяй аб умовах [[харчаванне|харчавання]], паступленнiпаступленні і засваенні ежы, расходаванні харчовых запасаў. Апетыт не вынікае за вычарпаннем запасаў арганізму, а папярэджвае яго, таму шматлікія раздражняльнікі, якія фармуюць апетыт, могуць змяняць сваё сігнальнае значэнне ў адпаведнасці са змяненнем звыклага рэжыму харчавання.
 
Узбуджэнне апетыту залежыць ад утрымання ў [[кроў|крыві]] прадуктаў прамежкавага абмену, узроўняузроўню засваення іх [[клетка]]мі, утрымання ў тканках вады, стану тлушчавых запасаў, скарачэнняў пустога [[страўнік|страўніка]], паніжэння тэмпературы цела, а таксама ад шматлікіх знешніх раздражняльнікаў, звязаных з умоўна-рэфлекторнай дзейнасцю, як то выгляд і пах ежы, звыклая абстаноўка і іншыя. Тармажэнне апетыту наступае ў выніку акта ежы, расцяжэння сценак страўніка ежай, ўсмоктвання і засваення прадуктаў яе расшчаплення, змены [[гармоны|гарманальнага]] фону.
 
== Літаратура ==