Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1430-х гадах: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: е у → е ў, , → ,, {{вызн2|1=паўстанне Свідрыгайлы}} → '''паўстанне Свідрыгайлы''', {{вызнч|1=Грамадзянская вайна ў В using AWB (7794)
др clean up, replaced: ялікакняск → ялікакняжацк, вайсков → ваенн (2), а у → а ў, Вялікае княства Літоўскае → Вялікае Княства Літоўска using AWB
Радок 1:
'''Грамадзянская вайна ў ВКЛ''', '''паўстанне Свідрыгайлы''' ([[1432]] – [[1439]]): [[грамадзянская вайна]], якую вялі паміж сабою феадалы Польшчы і [[ВКЛ]] (тады аб'яднаных у саюзную дзяржаву) і іх саюзнікі; на чале галоўных бакоў канфлікту былі, з аднаго боку, польскія каралі Ягайла і, потым Жыгімонт, [[вялікі князь літоўскі]]), а з іншага боку — [[Свідрыгайла]], [[вялікі князь літоўскі]], потым [[вялікі князь рускі]]. Прадметам вайны стала палітычнае ўладкаванне ВКЛ ва ўмовах крызісу палітычнай сістэмы, утворанай Востраўскім пагадненнем (1392) і Гарадзельскім актам (1413).
 
Вайна прывяла да тымчасовага фактычнага падзелу ВКЛ на дзве дзяржавы — уласна [[Вялікае княстваКняства Літоўскае]] і [[Вялікае княства Рускае]]. Вынікам вайны, пасля канчатковага ваеннага разгрому партыі Свідрыгайлы, стала кампраміснае развязанне праблемы вярхоўнай улады ў ВКЛ.
 
== Перад падзеямі ==
Вайна выбухнула ў абставінах агульнай палітычнай напружанасці ў ВКЛ ўу 1-й чвэрці 15 ст., а непасрэдным повадам стаў палітычны крызіс пасля смерці вялікага князя [[Вітаўт]]а (гл. [[гісторыя ВКЛ#Пасля смерці Вітаўта|ВКЛ пасля смерці Вітаўта]]) і ўзброены канфлікт з-за кантролю над [[Падолле]]м. Свідрыгайла, карыстаючыся пераважна падтрымкай праваслаўных феадалаў, стаўсястаў вялікім князем, а процістаянне паміж Польшчай і ВКЛ набыло вельмі востры характар.
 
=== Дыпламатычная барацьба ===
Дыпламатычная барацьба спачатку была выйграная Свідрыгайлам, які змог атрымаць вайсковуюваенную падтрымку малдаўскага ваяводы Аляксандра Добрага, які быў ворагам каталіцтва, і нават паддаў сваю краіну туркам, каб магчы выступіць усімі сіламі супраць Польшчы. Дамовы аб нейтральнасці былі ўкладзеныя з праваслаўнымі Ноўгарадам (21.1.1431) і Псковам (канец 1431 – пач. 1432); Масква, аднак, не падтрымала Свідрыгайлу, магчыма, з-за тагачасных міжусобіц маскоўскіх князёў. Рашуча падтрымаў Свідрыгайлу татарскі хан Ахмет. На дапамогу Свідрыгайлу збіраліся [[гусіты]] (сярод іх — [[Жыгімонт Карыбутавіч]]), якія былі тады сур'ёзнай вайсковайваеннай сілай, і аб'ядноўваліся з праваслаўем адносна раду царкоўных дагматаў і варожасці да каталіцтва. Аднак удзел гусітаў у канфлікце каталіцкаму свету ўдалося адхіліць, прапануючы ім саступкі на Базельскім саборы.
 
Моцную падтрымку Свідрыгайла атрымаў з боку Германіі. Яшчэ 8.11.1430 ён звярнуўся да германскага імператара Сігізмунда з прапановай супольнага выступлення супраць туркаў, узамен за такія самыя прапановы каранацыі, якія рабіліся Вітаўту і за падтрымку ў барацьбе з Польшчай. Сігізмунд не толькі згадзіўся, але і парадзіў начальніку Нямецкага ордэна падтрымаць Свідрыгайлу. Ёсць звесткі, што каранацыя ўжо падрыхтоўвалася недзе ў Прусіі, а з епіскапам заграбскім была высланая карона для Свідрыгайлы; аднак, каранацыя не адбылася. Гросмайстар Ордэна, аднак, спачатку заняў чакальную пазіцыю, бо Ордэн тады быў ужо моцна аслаблены, і існавала небяспека аб'яднання абодвух праціўнікаў — Польшчы і ВКЛ — супраць Ордэна; папаПапа рымскіРымскі забараняў Ордэну ваенны саюз з Свідрыгайлам.
 
У 2-й пал. лютага 1431 на сойме польскай шляхты ў Сандаміры Ягайла радзіў памяркоўнае развязанне, але сойм пастанавіў пачаць вайну супраць ВКЛ летам 1432, а найперш здабыць Луцк. Наогул, Ягайла ў гэтым канфлікце займаў прымірэнчую пазіцыю, але ўжо не быў дастатковага ўплыву. Так, мірнае пасольства з удзелам Станіслава Цёлка (епіск. познанскі) і Яна (епіск. хелмскі), Сендзівоя з Астрога (ваявода познанскі) і Яна з Ліхіна (ваявода брэсцкі) не мела, відаць, задачы сапраўды дасягнуць міру, бо дамагалася безумоўнае здачы Падолля і безумоўнага выканання Гарадзельскай уніі — г.зн. зрачэння вялікакняскагавялікакняжацкага тытулу ў рукі Кароны. Свідрыгайла адмовіўся, але сам выслаў пасольства на чале з князем Васілём Красным, якое прывезла ў красавіку 1431 адмову па ўсіх пунктах.
 
Такім чынам, польскія паны хацелі вайны, кароль спрабаваў дасягнуць міру, але Свідрыгайла выставіў такія непрыймальныя для Польшчы патрабаванні пачатку перамоваўперамоў (вяртанне ўзятых падольскіх замкаў), чым фактычна адмовіўся ад магчымасці дасягнення міру.
 
Кіраўніцтва Нямецкага Ордэна, якое спачатку абяцала Польшчы нейтральнасць, схілілася да падтрымкі Свідрыгайлы, і склала з ім абаронна-наступальны саюз 19.6.1431 у Хрыстмемелі.
 
[[Катэгорыя:Войны ВКЛ 15 стагоддзя]]