Вірусы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 51:
Віроіды — інфекцыйныя агенты, якія ўяўляюць сабой нізкамалекулярную кальцавую адналанцуговую малекулу РНК, якая не кадзіруе ўласныя бялкі. Віроіды з'яўляюцца найменшымі з вядомых узбуджальнікаў захворванняў. Адналанцуговыя малекулы РНК віроідаў нашмат меншыя за вірусныя геномы. РНК віроідаў складаецца ў сярэднім з 300 нуклеатыдаў, у той час як геном самага малога з вядомых вірусаў налічвае каля 2000 нуклеатыдаў. Галоўным адрозненнем віроідаў ад вірусаў з'яўляецца адсутнасць у іх капсіда. На сённяшні дзень найбольш вывучанымі з'яўляюцца віроіды раслін (выклікаюць дэфармацыю клубняў, карлікавасць і інш.).
 
[[Бактэрыяфагі]], або фагі, — група вірусаў, якія пашкоджваюць бактэрыяльныя клеткі. Многія бактэрыяфагі пакрыты бялковай абалонкай і складаюцца з галоўкі, ад якой адыходзіць полы стрыжнепадобны адростак. Унутраную частку галоўкі фага складае ДНК або РНК, якая ўяўляе сабой шчыльна скручаную нітку.
 
У шэрагу бактэрыяфагаў[[бактэрыяфаг]]аў бялковая абалонка (чахол), якая пакрывае адростак, здольна скарачацца, агаляючы яго ніжнюю частку, дзе размяшчаецца базальная пласцінка з выступамі рознай формы. Ад яе адыходзяць тонкія доўгія ніткі, прызначаныя для прымацавання фага да бактэрыі. [[Бактэрыяфагі]] маюць спецыфічныя антыгенныя ўласцівасці, адрозныя ад антыгенаў бактэрыяльнай клеткі, якая паражаецца, і іншых фагаў.
 
Выкарыстоўваючы ніткападобныя адросткі, якія адыходзяць ад базальнай пласцінкі, бактэрыяфаг прымацоўваецца да клетачнай сценкі бактэрыі. У месцы прымацавання з дапамогай ферментаў ён растварае клетачную сценку. Затым у выніку скарачэння бялковага чахла нуклеінавая кіслата фага ўпырскваецца праз канал стрыжнепадобнага адростка ў бактэрыяльную клетку. Далей, прыкладна праз 10 хвілін, пад уплывам нуклеінавай кіслаты фага змяняецца метабалізм клеткі бактэрыі. Яна пачынае выпрацоўваць замест уласнага генетычнага матэрыялу генетычны матзрыял бактэрыяфага, а таксама сінтэзаваць фагавыя бялкі. Гэты працэс заканчваецца ўтварэннем прыблізна 1000 фагавых часціц, і клетка бактэрыі гіне.