Наша Ніва (1906): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: (1913)| → , 1913| (2), Зыгмунт → Зігмунт, Уладысла → Уладзісла, ызвольн → ызваленч (2), Вялікага княства Літоўскага → Вя using AWB
Радок 21:
Газета друкавала вершы, нарысы, мастацкую прозу, навукова-папулярныя артыкулы, мела рубрыкі «У Думе і каля Думы», «Паштовая скрынка» і інш. Тэматыка, змест і характар падачы матэрыялаў мяняліся ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі і складу рэдакцыі.
 
У 1906—07 шмат месца займалі матэрыялы агітацыйнага і крытычнага зместу. Адкрытая крьггыкакрытыка царызму і агітацыя на барацьбу за дэмакратычныя рэформы (цыкл артыкулаў 1907 [[Я. Колас]]а пад псеўдаімам Марцін «Дума і народ», «Партыі ў Думе» і інш.) пасля разгону 2-й Дзяржаўнай думы (чэрвень 1907) не знікала са старонак газеты, але набыла больш памяркоўны асветніцкі харакгархарактар. «Наша ніва» пераарыентавалася на абарону адраджэнскіх ідэалаў Беларусі, мірнага і паступовага прагрэсу праз дэмакратызацыю цэнтральных і мясцовых органаў улады, выступала за стварэнне ўрада, адказнага перад парламентам, выбранага шляхам усеагульнага, роўнага і прамога галасавання, за ліквідацыю рэшткаў прыгонніцтва, рэарганізацыю сельскай гаспадаркі (развіццё сялянскага землеўладання, фермерскай гаспадаркі), культурна-нацыянальную аўтаномію, развіццё адукацыі, друку і кнігавыдання на роднай мове. Пад уплывам сацыяльна-эканамічнай праграмы БСГ «Наша ніва» заставалася выданнем, арыентаваным на абарону правоў і свабод беларускага працоўнага народа, крытыкавала палітыку П. Сталыпіна, асуджала рэпрэсіі супраць удзельнікаў вызваленчага руху, выкрывала дзяржаўную эксплуатацыю сялянства, прапаганду і правакацыі чарнасоценных палітычных груповак. У шэрагу артыкулаў і нататкаў абгрунтоўвала неабходнасць супрацоўніцтва беларусаў з нацыянальнымі меншасцямі на аснове раўнапраўя і асветы на роднай мове. «Наша ніва» выступала супраць шавінізму польскіх абшарніцка-клерыкальных колаў, асвятляла сацыяльнае бяспраўе сялян-беднякоў, рабочых, эмігрантаў у Еўропе і ЗША. Калі рэдактарам стаў [[Я. Купала]], газета адмовілася ад прапаганды хутароў, даказвала бесперспекгыўнасць для малазямельнага сялянства сталыпінскай аграрнай палітыкі, акцэнтавала ўвагу на спецыфічных умовах Беларусі, дзе з нацыянальнай праблемай звязана «справа сялянская і справа работніцкая». Выкрывала імперыялістычную сутнасць І сусветнай вайны.
 
Важнае месца на яе старонках займалі праблемы вясковага самакіравання, нар. адукацыі, этычнай культуры, экалогіі [арт. Мацея Крапіўкі (Цёткі) «Як нам вучыцца», Гмырака «Жыла, жыве і будзе жыць!», «Мова ці гугарка», «Якой нам трэба школы?», «Аб вясковай інтэлігенцыі», «Земства і воласць» і інш.]. Шмат увагі аддавала папулярызацыі прыродазнаўчых, эканам., с.-г. і прававых ведаў. Друкавала практычныя рэкамендацыі па земляробстве, жывёлагадоўлі, агародніцтве, выхаванні дзяцей.