Быхаўскі замак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: і у → і ў, ІІ → II, У час → Падчас , д’ё → д'ё (2), а была мураваная → а была муравана, == → == (6) using AWB
ілюстрацыя
Радок 3:
 
== Планіроўка і архітэктура ==
[[File:Bychaŭski zamak. Быхаўскі замак (план).jpeg.jpg|thumb|План замка]]
Замкавы комплекс складаўся з некалькіх мураваных карпусоў, якія ўтваралі ў плане няправільны чатырохвугольнік памерамі 75х70 м.
 
Радок 8 ⟶ 9:
 
На поўдзень ад вежы цягнулася мураваная сцяна, пазней замененая драўлянымі карпусамі. За імі размяшчаўся мураваны двухпавярховы службовы корпус, які прымыкаў да палаца. Выцягнуты будынак самаго палаца галоўным падоўжным фасадам быў арыентаваны на ўсход, да Дняпра, быў накрыты высокім двухсхільным чарапічным дахам, па вышыні амаль раўным двум паверхам. Да сярэдзіны ўсходняга і тарцовага паўднёвага фасадаў палаца прылягаюць гранёныя вежы, якія раней былі пяціяруснымі і завяршаліся двух'яруснымі купалкамі – “банькамі” (уплыў архітэктуры нідэрландскага рэнесансу). Фасад палаца, павёрнуты ўнутар двара, быў аформлены двухяруснай арачнай галерэяй з уваходамі ва ўнутраныя памяшканні. Аркада першага паверха была муравана з крыжовымі скляпеннямі, на другім паверсе галерэя была драўляная. Пад будынкам размешчаны вялікія скляпеністыя падвалы.
[[Файл:Bychaŭski zamak. Быхаўскі замак (разрэз).jpeg.jpg|180px|міні|злева|Разрэз замка]]
 
Першы паверх (так сама з магутнымі крыжовымі скляпеннямі) займалі службовыя памяшканні, камфы, майстэрні. Другі паверх, што прызначаўся для жылля гаспадароў, падзяляўся на дзве палавіны – жаночую і мужчынскую. На тарцы размяшчалася зала прыёмаў, у вежах – капліца, бібліятэка і кабінет гаспадара. Папярочныя мураваныя сцены рытмічна падзяляюць будынак на прыблізна аднолькавыя памяшканні, маюць анфіладную сувязь. Такія ж папярочныя нясучыя сцены, скляпеністыя перакрыцці і анфіладную сувязь памяшканняў мелі і іншыя мураваныя карпусы палацава-замкавага комплексу. На сённяшні дзень страчаны многія элементы дэкору будынкаў, завяршэнні вежаў, першапачатковая ўнутраная планіроўка.
 
Акрамя жылой рэзідэнцыі абарончыя прыстасаванні мелі таксама гарадскія брамы (аб іх архітэктуры звестак не захавалася) і мураваны будынак сінагогі, які размяшчаўся непадалёку ад магілёўскай брамы.
 
== Гісторыя ==