Універсітэт Мак-Гіла: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Універсітэт Макгіл''' (анг.: McGill University) — найстарэйшы і вядомы ўніверсітэт ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:56, 11 красавіка 2013

Універсітэт Макгіл (анг.: McGill University) — найстарэйшы і вядомы ўніверсітэт Канады. Заснаваны ў 1821 годзе і адкрыты ў 1829 годзе ў Манрэалі (правінцыя Квебек, Канада). Памяшканні для ўніверсітэта (у той час Каледжа Макгіл) размясціліся ў сядзібе Бернсайда Плэйса, якая перайшла «Каралеўскаму інстытуту развіцця вучэння» разам з 10 000 фунтаў стэрлінгаў па завяшчанні Джэймса Макгіла ў 1813 годзе. Першыя карпусы для ўніверсітэта пабудаваны ў 1843 годзе.

Першыя канадскія завочныя курсы з'явіліся сто гадоў таму. Менавіта тады ўніверсітэт Макгіл у Манрэалі пайшоў насустрач настаўнікам, якія не мелі магчымасці наведваць яго вочнае аддзяленне. У 1920 годзе Міністэрства адукацыі Брытанскай Калумбіі задаволіла зварот жыхароў аддаленых раёнаў, і з'явіліся першыя такія курсы на ўзроўні правінцыі. У 1941 годзе канадскія фермеры ў прэрыях ўпершыню пачулі радыётрансляцыі навучальных праграм.

Ва ўніверсітэце вучацца 30 000 студэнтаў, 80% з якіх з'яўляюцца канадцамі. У Макгіле ўсяго 21 факультэт з больш чым 300 спецыяльнасцяў. У рэйтынгу 2010 года па версіі газеты The Guardian заняў 19 месца ў свеце.