Квебек (правінцыя)

правінцыя Канады
(Пасля перасылкі з Правінцыя Квебек)

Квебе́к (фр.: Québec) — адна з правінцый Канады. Мяжуе з правінцыяй Ньюфаўндленд і Лабрадор на паўднёвым усходзе, з правінцыяй Нью-Брансуік на ўсходзе, з ЗША на поўдні і правінцыяй Антарыа на захадзе. Гэта адзіная правінцыя Канады, дзе афіцыйнай мовай з’яўляецца выключна французская.

фр.: Québec
—  Правінцыя Канады  —
 Герб Квебека
Герб
 Сцяг Квебека
Сцяг


Дэвіз: Je me souviens
«Я памятаю»
Краіна Сцяг Канады Канада
Сталіца Квебек
Найбуйнейшы горад Манрэаль
Насельніцтва (01.07.2010) 7 907 375 чал.[1]  (2-е месца)
   • працэнт ад насельніцтва Канады — 23,2%
Шчыльнасць 5,13 чал/км²
Афіцыйная мова французская
плошча 1 542 056 км²[2]  (2-е месца)
   • працэнт ад плошчы Канады — 15,4%
   • плошча сушы — 1 365 128 км² (88,5%)
   • плошча вады — 176 928 км² (11,5%)
Вышыні
   • найвышэйшы пункт

 Д'Ібервіль[3] (1652 м)
Канадская канфедэрацыя з 1 ліпеня 1867  (1-е месца)
Ранейшыя імёны Верхняя Канада
Канада Усход
Лейтэнант-губернатар Мішэль Даён
Прэм'ер-міністр Франсуа Лего
ВРП (2009)

ВРП на душу насельніцтва
303 747[4][5] млн C$  
(2-е месца)
38 595 C$
Часавы пояс UTC-5
Паштовы індэкс QC
Код ISO 3166-2 CA-QC
Катэгорыя на Вікісховішчы Québec
Афіцыйны сайт
Профіль на СтатКане
Квебек на карце Канады
Квебек на карце Канады

Геаграфія правіць

Тэрыторыя Квебека складае 1 542 056 км².

Сталіца правінцыі — г. Квебек (насельніцтва 491 тыс.). Найвялікшы горад — Манрэаль (насельніцтва 1 621 тыс.).

Астравы Квебека: Мадлен (архіпелаг), Антыкосты.

Гісторыя правіць

Правінцыя Квебек была ўтворана на змену Ніжняй Канадзе ў 1867 годзе. Падчас сусветных войнаў гарады Квебека станавіліся цэнтрамі выступленняў супраць прызыву. У 1960-х глыбокія эканамічныя і сацыяльныя пераўтварэнні («Ціхая рэвалюцыя») выклікалі рост франкаканадскага сепаратызму. Квебекскія нацыяналісты праводзілі акцыі, у тым ліку тэрарыстычныя. Былі ініцыяваны два рэферэндумы (1980 і 1995), і ў выніку другога з іх Квебек быў на самай мяжы незалежнасці (49,6 % за). З таго часу хваля сепаратызму суцішылася.

Дэмаграфія правіць

У 2006 насельніцтва Квебека складала 7,5 мільёнаў жыхароў.

У 2001 французская мова з’яўлялася роднай у 82 % жыхароў Квебека, англійская мова ў 8 %, італьянская ў 5 %, арабская ў 3 %.

Паводле рэлігіі, 90,2 % жыхароў Квебека — хрысціяне, 1,5 % — мусульмане, 1,2 % — іўдзеі. 7,1 % не маюць рэлігіі.

Урад правіць

Галава квебекскага ўрада — Прэм’ер-міністр Жан Шарэ. Ён з’яўляецца лідарам кіруючай Ліберальнай партыі Квебека, якая мае бальшыню пасад у Нацыянальным сходзе правінцыі.

Лейтэнант-губернатар Квебека — П'ер Дзюшэн, які прадстаўляе ў правінцыі караля Канады Карла III.

Вядомыя асобы правіць

Некаторыя гарады правіць

Зноскі

  1. Quarterly demographic estimates(недаступная спасылка). Статыстычная служба Канады (29 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2011. Праверана 30 кастрычніка 2010.
  2. Land and freshwater area, by province and territory(недаступная спасылка). Статыстычная служба Канады (2 лютага 2005). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 30 кастрычніка 2010.
  3. Principal heights by range or region(недаступная спасылка). Статистическая служба Канады (2 лютага 2005). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2011. Праверана 30 кастрычніка 2010.
  4. Gross domestic product, expenditure-based, by province and territory(недаступная спасылка). Статыстычная служба Канады (4 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2011. Праверана 30 кастрычніка 2010.
  5. Quarterly demographic estimates: 4 quarter of 2009(недаступная спасылка). Статыстычная служба Канады (25 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 30 кастрычніка 2010.