Шэрбрук

горад у Канадзе

Шэрбрук (фр. Sherbrooke) — чацвёрты па велічыні горад у правінцыі Квебек у Канадзе, сталіца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Эстры ў гісторыка-культурным рэгіёне Усходнія Кантоны. Насельніцтва горада складае 150 тысяч жыхароў (2007). Горад размешчаны за 150 км на ўсход ад Манрэаля і за 50 км на поўнач ад мяжы з ЗША.

Шэрбрук
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1793
Плошча
  • 367,1 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 175 114 чал. (1 ліпеня 2022)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
819, 873
Афіцыйны сайт
Шэрбрук на карце Канады
Шэрбрук (Канада)
Шэрбрук
Шэрбрук (Канада)
Шэрбрук

Горад названы ў гонар Джона Коўпа Шэрбрука — генерал-губернатара Канады ў пачатку XIX ст.

Гісторыя правіць

Тэрыторыя Эстры і Шэрбрука доўгі час была заселеная індзейскімі плямёнамі іракезаў і алганкінаў. У ходзе французскай каланізацыі Канады XVIIXVIII стагоддзяў, даліны рэк Святога Лаўрэнція і яго прытокаў, у прыватнасці ракі Святога Францыска, увайшлі ў склад французскіх каланіяльных уладанняў, якія атрымалі назву Новая Францыя. Нягледзячы на сваю тэрытарыяльную прыналежнасць, рэгіён, які пасля стаў Усходнімі Кантонамі, не быў заселены французскімі каланістамі і заставаўся пакрытым лясамі, у якіх вандравалі нешматлікія індзейскія плямёны.

Брытанская акупацыя, якая змяніла французскі рэжым у 1760-х гадах, у першыя дзесяцігоддзі ніяк не адбілася на жыцці рэгіёну — ён працягваў заставацца незасвоеным і бязлюдным, хоць не так далёка — у даліне ракі Святога Лаўрэнція, працягвалі захоўвацца ачагі франкаканадскага гаспадарання, якія засталіся на месцы былых сеньёраў-надзелаў мясцовай знаці. Сітуацыя змянілася толькі пасля амерыканскай Вайны за незалежнасць, што завяршылася ў 1783 годзе, пасля чаго групы прабрытанскі настроеных лаялістаў вырашылі перасяліцца на тэрыторыю Канады, па-ранейшаму падкантрольную рэжыму.

Брытанскі ўрад усяляк заахвочваў англамоўных перасяленцаў, у тым ліку з самой Вялікабрытаніі, з мэтай заваяваць і канчаткова асіміляваць франкаканадцаў.

Эканоміка правіць

Шэрбрук з’яўляецца буйным чыгуначным вузлом. Таксама гэта некалі быў буйны цэнтр тэкстыльнай і трыкатажнай прамысловасці. Вытворчасць чыгуначнага рухомага складу, абсталявання для горназдабыўной і цэлюлёзна-папяровай прамысловасці. У 2007 годзе канадскі часопіс Canadian Business Magazine паставіў Шэрбрук на першае месца сярод гарадоў Канады са спрыяльнымі ўмовамі вядзення бізнесу.

Адукацыя правіць

У горадзе размешчаны франкафонны Шэрбрукскі ўніверсітэт, і з моманту зліцця з Ленаксвілем у 2002 годзе — англамоўны Бішапскі ўніверсітэт.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. https://www.donneesquebec.ca/recherche/fr/dataset/repertoire-des-municipalites-du-quebec/resource/c27b1830-2b46-4e80-819b-6238ff7c3b03 Праверана 10 снежня 2023.

Спасылкі правіць