Біскупскі ўніверсітэт

Біскупскі ўніверсітэт (англ.: Bisho's University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Шэрбрук у правінцыі Квебек, Канада.

Біскупскі ўніверсітэт
англ.: Bishop's University
Арыгінальная назва англ.: Bishop's University
Заснаваны 1843
Размяшчэнне Шэрбрук, Квебек, Канада
Сайт ubishops.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Заснавальнікам установы быў англіканскі біскуп Квебека Джордж Маунцін, які таксама займаў пасаду першага дырэктара Універсітэта імя Дж. Мак-Гіла. Гэта адзін з трох універсітэтаў правінцыі Квебек, у якіх навучанне вядзецца пераважна на англійскай мове. Ён быў афіцыйна заснаваны як каледж у 1843 годзе і атрымаў грамату ад каралевы Вікторыі ў 1853 годзе. Вучэльня заставалася пад кіраўніцтвам англіканскай царквы з моманту свайго заснавання да 1947 года. З таго часу ўніверсітэт стаў свецкай установай адукацыі.

Структура

правіць
  • Школа адукацыі
  • Школа бізнесу
  • Аддзяленне гуманітарных навук
  • Аддзяленне прыродазнаўчых навук і матэматыкі
  • Аддзяленне сацыяльных навук

Спасылкі

правіць