Сцяг Квебека
Сцяг Квебека (фр.: Drapeau du Québec) — адзін з сімвалаў канадскай правінцыі Квебек, Канада.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/Flag_of_Quebec.svg/220px-Flag_of_Quebec.svg.png)
Апісанне
правіцьСцяг Квебека (вядомы пад неафіцыйных назвай фр.: Fleurdelisé) быў прыняты 21 студзеня 1948 г. і ўяўляе сабой сіняе прамавугольнае палотнішча з белым прамым крыжам. У кожным сінім прамавугольніку намаляваная геральдычная лілея (флёр-дэ-ліс). Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 2:3.
Гісторыя
правіцьПапярэднікамі сучаснага сцяга былі сцягі «Carillon» і «Carillon-Sacré-Cœur», таксама з выявай флёр-дэ-ліс, якія выкарыстоўваліся пачынаючы з парада 24 чэрвеня 1848. Сцяг з белым прамым крыжам на сінім або чырвоным палотнішчы выкарыстоўваўся ў якасці кармавога сцяга на французскіх судах у часе першапачатковага асваення сучаснай Канады (сіняе палотнішча было абрана для таго, каб сцяг больш адрозніваўся ад непапулярнага ў Квебеку чырвонага гандлёвага сцяга Вялікабрытаніі). Флёр-дэ-ліс і крыж падкрэсліваюць паходжанне жыхароў правінцыі і ролю Францыі ў засваенні Канады.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Квебека
- Сцяг Квебека Архівавана 12 верасня 2011.