Ксаўе́ Дала́н (поўнае імя Ксаўе Далан-Тадрос, фр.: Xavier Dolan-Tadros) — канадскі акцёр, рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст.

Ксаўе Далан
Xavier Dolan
Імя пры нараджэнні Ксаўе Далан-Тадрос
Дата нараджэння 20 сакавіка 1989(1989-03-20)[1][2] (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Канада
Бацька Manuel Tadros[d]
Прафесія
Кар’ера 1994 — цяперашні час
Узнагароды
IMDb ID 0230859
xavier-dolan.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 20 сакавіка 1989 года ў Манрэалі правінцыі Квебек, Канада. Дэбютаваў у вельмі юным узросце, здымаючыся ў рэкламных роліках для аптэчнай кампаніі. Затым здымаўся ў фільмах і серыялах, у якасці дзіцячага акцёра. У 2006 годзе зняўся ў кароткаметражцы «Люстраное лета» рэжысёра Эцьена Дэсрасьерс, якая выйграла «Берлінале», у 2007 годзе ў «Пакутніцах» Паскаля Лаж’е.

Рэжысёрскі дэбют — фільм «Я забіў сваю маму», які сам Далан апісвае як напаўаўтабіяграфічны, не хаваючы таго факту, што ён гей[3]. Фільм выйграў тры намінацыі ў праграме «Двухтыднёвік рэжысёраў» Канскага кінафестывалю ў 2009 годзе[4], а таксама быў намінаваны Канадай на Оскар.

У 2009 годзе Далан здымае фільм «Уяўнае каханне», які выйграў «Prix Regard Jeune» праграмы «Асобы погляд» Канскага кінафестывалю і ўзнагароду Сіднейскага кінафестывалю.

Трэці фільм Далана «Laurence Anyways» будзе пра транссексуалаў[5]. Сцэнарый ужо напісаны[6], здымкі пачнуцца ўлетку 2011 года.[7] Прэм’ера назначана на 2012 год.

У 2009 годзе ўдзельнічаў у дубляванні мультсерыяла «Паўднёвы Парк» на французскую мову — Далан агучыў Стэна[8].

Дачыненні з Беларуссю правіць

У пазаконкурснай праграме ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у 2014 годзе была прадстаўлена рэтраспектыва Ксаўе Далана «Уяўнае каханне», у рамках якой былі паказаны стужкі «Я забіў сваю маму» (2009), «І ўсё ж Ларанс» (2012), «Том на ферме» (2013)[9].

Фільмаграфія правіць

Акцёр правіць

Рэжысёр і сцэнарыст правіць

Зноскі

  1. Xavier Dolan // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia
  2. Xavier Dolan-Tadros // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  3. «Xavier Dolan on being gay, getting bashed» May 24, 2009.
  4. «Québécois filmmaker electrifies Cannes» Архівавана 3 сакавіка 2016.. The Globe and Mail, May 25, 2009.
  5. Bélanger, Cédric. Xavier Dolan gagne trois prix a Cannes(нявызн.), Canoe (22 мая 2009). Праверана 25 мая 2009. Архівавана 7 чэрвеня 2011. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2011. Праверана 23 верасня 2011.
  6. Provencher, Normand. Xavier Dolan(нявызн.), Le Soleil (15 мая 2009). Праверана 27 мая 2009.
  7. Laurence Anyways (2012) - IMDb на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
  8. South Park to air in French this fall, CBC News (14 August 2009). Праверана 15 жніўня 2009.
  9. Ксаўе Далан. Уяўнае каханне. Старонка на сайце Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць