Кароткаметражны фільм

кінематаграфічны твор з адносна невялікай працягласцю
(Пасля перасылкі з Кароткаметражнае кіно)

Кароткаметражны фільм[1] таксама кароткі фільм, кароткаметражка, кароткі метраж, кароткі метр (фр.: court métrage, англ.: Short film) — кінематаграфічны твор з адносна невялікай працягласцю, недастатковым для кваліфікацыі ў якасці паўнаметражнага[en] мастацкага фільма[2]. Кароткаметражныя фільмы могуць быць як прафесійнай, так і аматарскай вытворчасці. Іх часта ствараюць незалежныя некамерцыйныя альбо малабюджэтныя рэжысёры, якія такім чынам даказваюць свой талент у зборы сродкаў для будучых праектаў. Яны часта фінансуюцца за кошт грантаў, спонсараў, некамерцыйных арганізацый альбо асабістых сродкаў.

Эдна Первіанс[en] і Чарлі Чаплін у фінальнай сцэне кароткаметражнага фільма «За экранам»[en].

Існуе мноства кінафестываляў, якія спецыялізуюцца на кароткаметражных фільмах, якія вызначаюць розную максімальную працягласць фільмаў, дапушчаных да ўдзелу.

Працягласць кароткаметражнага фільма

правіць

Няма адзінага меркавання адносна працягласці кароткаметражных фільмаў, але ёсць некаторыя рэкамендацыі. Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук[en] (якая ўручае «Оскар») вызначае кароткаметражны фільм як «арыгінальны кінематаграфічны фільм, які доўжыцца да 40 хвілін, уключаючы крэдыты» (спіс удзельнікаў фільма)[3].

Зноскі

  1. Кароткаметражны фільм. «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5 тамах (1977—1984). Акадэмічнае выданне пад рэдакцыяй К. Крапівы
  2. www.sheffieldav.com What is the Difference between Short Films and Feature Length Films?. Праверана 22.10.2020. (англ.)
  3. Rule Nineteen: Short Film's Awards. AMPAS. Праверана 22.10.2020. (англ.)

Спасылкі

правіць