Алесь Гурло: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Бібліяграфія: clean up using AWB
др clean up, replaced: Вайсков → Ваенн (2), (1906)| → , 1906|, — 4 лютага 1938 → — {{ДС|4|2|1938}}, Ваенныя могілкі → Вайсковыя могілкі, сэра → се using AWB
Радок 1:
'''Алесь ГУРЛО''', сапр. '''Аляксандр Кандратавіч ГУРЛО''' ([[19 студзеня|19(31) студзеня]] [[1892]], [[Горад {{МН|Капыль|мяст. Капыль]]|}} Слуцкага пав. Мінскай губ. (цяпер Мінская вобл.) — [[{{ДС|4 лютага]] [[|2|1938]]}}, [[{{МС|Мінск]]||}}; Псеўданім і крыптанімы: ''Л.Эхо''; ''А. Г.''; ''А.Г-ло'') —беларускі [[паэт]], [[празаік]], [[перакладчык]], [[лінгвіст]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Капыльскае 4-класнае вучылішча (1908). Працаваў чорнарабочым на лесапільні, зарабляў падзённай работай. У 1909 уступіў у Капыльскую арганізацыю [[РСДРП]]; удзельнічаў у выданні рукапісных часопісаў «Заря», «Голос низа», «Вольная думка» (1910—1911, Капыль). У 1912 з дапамогай [[Ц. Гартны|Ц. Гартнага]] ўладкаваўся на работу на ліцейны завод «Вулкан» у Санкт-Пецярбургу. З 1914 служыў на Балтыйскім флоце — спачатку матросам на крэйсеры «Богатырь», а ў 1-ую сусветную вайну — унтэр-афіцэрам на мінаносцы «Забияка». Быў цяжка паранены. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый і Грамадзянскай вайны ў Расіі. З атрадам рэвалюцыйных матросаў прымаў удзел у штурме Зімняга палаца, у падаўленні эсэраўскага мяцяжу ў Яраслаўлі, у барацьбе з калчакаўцамі. У 1919 цяжка паранены пад Казанню; камісаваны з войска як [[Інваліднасць|інвалід]]. У 1919—20 працаваў у Ніжнегародскім порце.
 
У 1921 вярнуўся на Беларусь, жыў у Мінску. Працаваў у Наркамаце асветы БССР. У 1922—1923 у газеце «Савецкая Беларусь». У 1920-я ў тэрміналагічнай камісіі [[Інбелкульт]]а; займаўся ў аспірантуры. У 1929—1930 навуковы супрацоўнік Інстытута мовы [[БелАН]]. Браў удзел у стварэнні тэрміналагічных слоўнікаў; падрыхтаваў і выдаў слоўнік «Тэхнічная тэрміналогія» (вып. 1. Мн., 1932), рыхтаваў слоўнік краўцоўскай мовы мяст. Капыль і краёвы слоўнік Капыльшчыны (матэрыялы загінулі падчас 2-й сусветнай вайны). Быў членам літаб'яднанняў «Маладняк», «Полымя», «Пробліск». Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе «[[Саюз вызвалення Беларусі, справа|Саюза вызвалення Беларусі]]». Паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10.4.1931 высланы ў Самару на 5 гадоў (умоўна). Член СП[[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] (з 1934). Памёр ад сухотаў. Пахаваны на [[Вайсковыя могілкі, Мінск|Вайсковых могілках]] Мінска. Рэабілітаваны 15.11.1957.
 
Дэбютаваў вершам у 1907 у газеце «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]». У 1912 напісаў сямейна-бытавую драму «Любоў усё змагае». Аўтар зборнікаў паэзіі «Барвёнак» (1924), «Спатканні» (1925), «Сузор'і» (1926), «Зорнасць» (1927), «Межы» (1929). Перакладаў на беларускую мову творы рускіх пісьменнікаў і ўкраінскіх пісьменнікаў А. Аўдзеенкі, Ф. Гладкова, У. Стаўскага і інш.
Радок 17:
{{DEFAULTSORT:Гурло Алесь}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мовазнаўства]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]