Ісаак Аргір: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др added Category:Асобы using HotCat
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ісаак Аргір''' (паміж 1300 і 1310, [[Фракія]] — каля 1375) — візантыйскі манах, матэматык, астраном і багаслоў XIV ст.
 
У маладосці жыў у фракійскім Энасе (цяпер Энез, Турцыя). Вучань [[Нікіфар Грыгара|Нікіфара Грыгары]]. З 1360-1370-х гадоў вядомы як галоўны візантыйскі прыхільнік астраноміі [[Пталемей|Пталемея]]. Аўтар прац па астраноміі ''«Складанне новых табліц»'' і ''«Складанне новых табліц збліжэнняў і супрацьстаянняў ([[Сонца]] і [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяца]])»'', дзе, на аснове пталемееўскіх табліц «Альмагест» (прывязаных да егіпецкага календара і даўгаты Александрыі), пералічыў сярэднія велічыні руху Сонца, Месяца і іншых планет для рымскага календара на даўгаце Канстанцінопаля. Неўзабаве па апублікаванні табліц Аргіра іх раскрытыкаваў [[Іаан Аўрамій]]. У 1367—1368 гадах Аргір напісаў трактат пра астралябію, наследуючы падобнаму трактату Грыгары. У канцы 1372 года Аргір напісаў працу пра табліцы для астранамічных вылічэнняў і складання календара. Таксама, Аргір аўтар схоліі да прац Тэона Александрыйскага. Аднак, Аргір не быў аўтарам ананімных «Інструкцый да персідскіх табліц», гіпотэзы пра што выказвалі некаторыя даследчыкі. Матэматычныя працы Аргіра ўключаюць трактат пра квадратныя карані «неквадратных» лікаў, заснаваны на «Геаметрыі» [[Герон]]а, адносна ператварэння няправільных трохвугольнікаў у правільныя і іншых пытанняў геаметрыі, напісаны ў 1367—1368 гадах; трактат «Геадэзічны метад», таксама заснаваны на працах Герона. Апроч гэтага, Аргір напісаў схоліі да «Геаграфіі» Пталемея і апублікаваў іх разам з пталемеевай «Гармонікай». Як і Грыгора, Аргір падтрымліваў [[Варлаам Калабрыйскі|Варлаама Калабрыйскага]] падчас паламіцкіх спрэчак. Напісаў тры трактаты супраць [[Рыгор Палама|Паламы]], якія між іншага змяшчаюць крытыку ідэі пра Фаворскае святло.
 
== Літаратура ==