Швецыя ў Другой сусветнай вайне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 9:
Менш чым праз месяц, 9 красавіка 1939 года, Германія напала на Данію і Нарвегію. Данія была акупавана ў адзін дзень, а нарвежцы аказалі супраціўленне. Нямецкія войскі трапілі ў цяжкае становішча на поўначы Нарвегіі, Германія патрабавала ад Швецыі дазволу на правоз зброі сваім вайсковым злучэнням, аднак шведскі ўрад адмовіў у гэтым. Пасля канца вайны ў Нарвегіі ўрад Швецыі прызнаў, аднак, што немцы адпраўлялі сваіх салдатаў на адпачынак ці перафарміраванне, карыстаючыся шведскай чыгункай. Гэты транзіт праіснаваў да 1943 года.
 
 
У 1940—1941 гадах Швецыя цярпела моцны ціск з боку Германіі. У сваёй знешняй палітыцы Швецыя імкнулася прыстасавацца да новых суадносін сіл у Еўропе, рабіла Германіі розныя саступкі. Самая вялікая саступка была зроблена ў чэрвені 1941 года, калі цалкам узброеная нямецкая дывізія была прапушчана па шведскай чыгунцы з Нарвегіі ў Фінляндыю. (Гл. +)
 
Шведскі ўрад заклікаў шведскую прэсу быць асцярожнай у сваіх ацэнках падзей у свеце, каб не пагоршыць адносіны з Германіяй. Большая частка СМІ разумела праблемы і трымалася правіл строгай самацэнзуры, але некаторыя газеты адмовіліся ад гэтага і публікавалі антынацысцкія матэрыялы. Найболей вядомымі ў гэтым сэнсе былі «Гётебаргс Хандэльс-о Шофартстыднінг», якая якую выдаваў Торгню Сегерстэт, і штотыднёвік «Тротэ Альт», які выдаваў пісьменнік, сацыял-дэмакрат Турэ Нерман. Выданні з матэрыяламі, якія маглі выклікаць раздражненне немцаў, канфіскоўваліся і знішчаліся. Гэта палітыка дасягнула свайго піка ў сакавіку 1942 года, калі не меней 17 газет было канфіскавана з-за змешчаных там артыкулаў пра катаванні немцамі членаў нарвежскага Супраціву. У 1943 годзе, калі немцы пачалі цярпець паражэнні, канфіскацыя газет спынілася. Абмежаванне свабоды слова падвяргалася моцнай крытыцы, пасля вайны, у 1949 годзе, паводле новага заканадаўства пра свабоду друку, палажэнні пра свабоду выказванняў былі ўзмоцнены. Аднак частка насельніцтва хацела збліжэння Швецыі з Германіяй, бо думала, што апошняя пераможа ў вайне. Саступкі, якія рабіліся немцам, разглядаліся імі як натуральнае прыладжванне пад будучага пераможцу. Лік нацыстаў у Швецыі быў невялікі, але ў перыяд перамог Германіі ў краіне існавала дружалюбнае ў адносінах да яе плынь грамадства. Аднак, гвалт, які чынілі немцы ў Даніі і Нарвегіі, рабіў гэтыя настроі не папулярнымі і яны іх не афішыравалі.
 
== Літаратура ==