Швецыя ў Другой сусветнай вайне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 31:
У апошні год вайны ў Швецыю кінуліся ўцекачы з Германіі і Прыбалтыкі. У чэрвені 1945 года СССР запатрабаваў, каб Швецыя выдала ўсіх асоб, якія прыбылі туды ў нямецкай ваеннай форме. Такіх было каля 2 тыс. чалавек, пераважную частку складалі немцы, але было і каля 100 асоб з прыбалтыйскіх краін. Шведскі ўрад адмовіўся выдаць 30 тыс. цывільных асоб, уцекачоў у Швецыю. Што да прыбалтаў, якія прыбылі ў Швецыю ў нямецкім абмундзіраванні, урад лічыў сябе звязаным абавязкамі, узятымі перад саюзнікамі яшчэ да канца вайны, што гэта катэгорыя асоб будзе выслана ў месцы свайго пражывання. Урад імкнуўся ўсталяваць даверныя адносіны з СССР пасля вайны і баяўся, што адмова будзе ўспрыняты негатыўна. Але грамадская думка ў Швецыі была супраць выдачы прыбалтаў. Баяліся, што гэтыя людзі будуць жорстка пакараны ў СССР, аднак, урад заставаўся цвёрдым у сваім рашэнні. У канцы 1946 года 145 чалавек з Прыбалтыкі былі выдадзены савецкім уладам. Многія лічаць гэты факт плямай на рэпутацыі Швецыі.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=253;}}
 
На працягу вайны Швецыя была арганізатарам некалькіх гуманітарных акцый. У 1942 годзе — паставак хлеба ў Грэцыю, дзе насельніцтва цярпела ад голаду. Такую ж дапамогу атрымалі і Нідэрланды. Значны ўклад у выратаванне яўрэяў ад нацысцкіхнацысцкага пераследу зрабіў у 1944 годзе ў Венгрыі шведскі дыпламат [[Рауль Валенберг]]. [[Фольке Бернадот]], віцэ-старшыня шведскага Чырвонага крыжа, у канцы вайны вёў перамовы з нацысцкім лідарам [[Г. Гімлер]]ам пра вызваленне нарвежскіх і дацкіх удзельнікаў Супраціву з нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў, паступова Гімлер пагадзіўся на гэта. Вызваленыя перавозіліся ў Швецыю на так званых «белых аўтобусах». Пазней і іншыя зняволеныя вывозіліся на гэтых аўтобусах і атрымлівалі прытулак у Швецыі.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=253;}}
 
7 мая 1945 года прыйшло паведамленне, што Германія капітулявала, вайна ў Еўропе завяршылася. ''«Уражанне, што бясконцы кашмарны сон ўрэшце скончыўся»'', — сказаў прэм'ер-міністр у сваёй прамове па радыё. Для паўночных суседзяў Швецыі была цяжкім выпрабаваннем. Швецыя дзякуючы сваёй асцярожнай палітыцы здолела даволі лёгка перажыць гэты час. Фінляндыя страціла 80 тыс. чалавек. З тых, каму было 20-25 гадоў напачатку войны, 10 % загінула. У канцы вайны без бацькоў у Фінляндыі засталося 50 тыс. дзяцей. Нарвегія падчас вайны страціла 10 тыс. чалавек, большасць з іх былі маракамі на гандлёвых суднах. У гады вайны загінула і шмат маракоў-шведаў.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=253-254;}}