Моцныя спіртныя напоі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 10:47, 7 чэрвеня 2013

Моцныя спіртныя напоіспіртныя напоі з параўнальна высокім утрыманнем алкаголю, асновай якіх, як правіла, з'яўляецца дыстылят або бідыстылят (атрымліваецца метадам перагонкі) або рэктыфікат (які атрымліваецца метадам рэктыфікацыі) зброджанага сусла.

Файл:Alkoholika.jpg
Моцныя спіртныя напоі: тэкіла, Абсалют, ром, кашаса, джын

Як правіла, моцнымі спіртнымі напоямі лічацца напоі з утрыманнем алкаголю не менш за 20% аб'ёму гатовай прадукцыі. Ніжняя мяжа ўтрымання алкаголю для моцных спіртных напояў дакладна не вызначана, і можа вагацца ў залежнасці ад нормаў асобна ўзятай краіны.

Да моцных спіртных напояў не адносяць алкагольныя напоі атрыманыя метадам ферментацыі: піва, віно, сідр.