Іеранім Пятровіч Убарэвіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Пасля сканчэння з залатым медалём Дзвінскага рэальнага вучылішча (1914) і да пачатку [[Першая Сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] вучыўся ў [[Пецярбургскі ўніверсітэт|Пецярбургскім універсітэце]]. З 1915 у арміі (падпаручнік). У 1916 скончыў Канстанцінаўскае артылерыйскае вучылішча. У кастрычніку 1917 адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі ў Бесарабіі. У студзені—лютагастудзені—лютым 1918 года камандаваў рэвалюцыйным палком у баях супраць румынскіх і аўстра-германскіх войск. Быў паранены, трапіў у палон, адкуль у жніўні 1918 уцёк. Накіраваны на Паўночны фронт. З кастрычніка 1919 года камандуючы 14-й арміяй, якая змагалася супраць арміі Дзянікіна. З сакавіка 1920 камандуючы 9-й, 13-й арміямі на Каўказскім, Паўд.-Зах. франтах. Са студзеня 1921 памочнік камандуючага войскамі Украіны і Крыма, намеснік камандуючага войскамі Тамбоўскай губерні. З 1921 у [[БССР]], член Рэвалюцыйнага ваеннага савета Мінскага раёна і камандуючы войскамі Мінскай губерні; удзельнік барацьбы супраць атрадаў Н.Махно, С.Пятлюры, С.Булак-Балаховіча, кіраваў баявымі дзеяннямі войск супраць армій Польшчы, генерала П.Урангеля. Са жніўня 1921 года камандуючы 5-й арміяй і войскамі Усходне-Сібірскай ВА. У жніўні— кастрычніку 1922 ваенны міністр Далёкаўсходняй рэспублікі і галоўнакамандуючы Народна-рэвалюцыйнай арміяй. З ліст. 1924 нам. камандуючага войскамі і начальнік штаба Украінскай ВА. З лютага 1925 камандуючы войскамі Паўночна-Каўказскай, з лістапада 1928 Маскоўскай ВА. З чэрвеня 1930 намеснік наркама абароны СССР. З 1931 камандуючы войскамі БВА. Аўтар ваенна-тэарэтычных прац («Падрыхтоўка камсаставу РСЧА» (1928), «Аператыўна-тактычная і авіяцыйная ваенныя гульні» (1929).
 
== Узнагароды ==