Леан Зянковіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q13031218 на Wikidata
др clean up, replaced: га народу → га народа, мэтаю → мэтай, У час → Падчас , мэтай → метай, метай → мэтай using AWB
Радок 3:
Нарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціца. Вучыўся ў [[Свіслацкая гімназія|Свіслацкай гімназіі]], Варшаўскім універсітэце, быў сябрам тайных вучнёўскіх таварыстваў. Удзельнік [[Паўстанне 1830-1831|паўстання 1830—1831 г.]], ад'ютант камандзіра ганаровай аховы кіраўніка паўстання, потым паручнік 9-га ўланскага палка, у яго складзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць расійскай рэгулярнай арміі. Пасля паражэння Паўстання эмігрыраваў у Францыю, бо не хацеў прысягаць расійскаму імп. [[Мікалай І, імператар расійскі|Мікалаю І]].
 
У 1833 г. Л. Зянковіч стаў адным з арганізатараў паўстанцкіх атрадаў з былых інсургентаў у эміграцыі, з мэтаюмэтай аднаўленне ўзброенай барацьбы супраць Расіі за незалежнасць Рэчы Паспалітай. Аднак спроба такім чынам вярнуцца на радзіму не мела поспеху. Пасля гэтага Л. Зянковіч пасяліўся ў Кракаве (тымчасова ў Аўстрыі) і прыняў удзел у стварэнні тайнай арганізацыі «Саюз польскага народународа».
 
У 1837 годзе Л. Зянковіч далучыўся да польскага эмігранцкага Дэмакратычнага таварыства ў Францыі, якое ўзначальваў адзін з былых кіраўнікоў паўстання [[Адам Ежы Чартарыйскі]]. Як прадстаўнік арганізацыі, Л. Зянковіч таемна наведваў радзіму, каб наладзіць сувязі з патрыятычнымі сіламі.
 
У часПадчас буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1848—1849 у Аўстрыйскай імперыі Л. Зянковіч адправіўся ў Галіцыю, каб удзельнічаць у барацьбе, потым аказаўся ў Кракаве, дзе быў абраны кіраўніком Аддзела ўнутраных спраў і паліцыі ў мясцовым нацыянальным камітэце — органе рэвалюцыйнай улады ў горадзе. Пасля паражэння рэвалюцыі Л. Зянковіч, як «недабранадзейная асоба», не мог знаходзіцца ў Аўстрыі і выехаў у Англію. Потым сталым месцам жыхарства былі Францыя і Швейцарыя, дзе Л. Зянковіч актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю.
 
У 1830-х у Кракаве Л. Зянковіч пачаў выдаваць «Усеагульны часопіс навук і рамёстваў» на польскай мове. У 1839—1844 у Парыжы і [[Страсбург]]у рэдагаваў сатырычна-палітычны часопіс на польскай мове «Pszonka» («Пшонка»), які меў шырокі грамадскі рэзананс. Л. Зянковіч аўтар вершаваных твораў «Узнагарода за нявернасць», «Роздум», гісторыка-краязнаўчых і літаратурных прац — «Польскі народ, ці Дакладнае апісанне звычаяў, нораваў, адзення яго і г.д.» (1842, м.інш. змяшчае апісанне побыту палешукоў да якіх Л. Зянковіч прылічваў і сябе), «Палітычны агляд пісьменства польскай эміграцыі» (1847), «Палітычны агляд гісторыі Польскай дзяржавы» (1864—1865, у 4-х т.), «Палітычны агляд гісторыі польскай літаратуры» (1867, у 2-х т.).
Радок 17:
 
{{DEFAULTSORT:Зянковіч Леан}}
[[Катэгорыя:Постаці паўстання 1830-1831Асобы]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў]]
[[Катэгорыя:Навучэнцы Свіслацкай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пружанскім раёне]]