Густ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
tagged non-categorized.
Радок 2:
 
У [[эстэтыка|эстэтыцы]] да 19 стагоддзя ішлі спрэчкі, якую прыроду мае густ: рацыянальную або ірацыянальную, грунтуецца ён на розуме або на пачуцці, з'яўляецца прыроджанай або здольнасцю ад выхавання, мае ўсеагульнае або індывідуальнае значэнне. У Францыі катэгорыя густу атрымала рацыяналістычнае рашэнне ў творах [[Нікола Буало-Дэпрэё|Н. Буало]], Ш. Бата, [[Шарль Луі дэ Мантэск'ё|Ш. Мантэск'ё]], [[Вальтэр]]а і інш. Пачынаючы з Буало, які знаходзіўся пад уплывам рацыяналістычнае філасофіі [[Рэнэ Дэкарт|Дэкарта]], асновай густу лічыцца вывучэнне твораў старажытнасці, а яго галоўнымі прыкметамі - праўдападабенства, разумнасць, яснасць. У англійскай эстэтыцы 17-18 стст. паняцце густу набыло не толькі эстэтычны, але і маральны сэнс: згодна з А. Шэфтсберы і Г. Хамам, сапраўдны густ абумоўлены не розумам і ведамі, а характарам, гарманічнай ўраўнаважанасцю ў чалавеку розных афектаў. Густ праяўляецца не ў прытрымліванні абмежавальных правілаў, а ў пачуцці праўды, у адпаведнасці праўдзе, прыродзе. Англійскія філосафы Ф. Хатчасан, а затым Э. Бёрк сцвярджалі усеагульнасць эстэтычнага густ, якое мае месца ў супольнасці псіхафізіялагічнае арганізацыі ўсіх людзей. Д. Юм акцэнтаваў суб'ектыўнасць густу.
 
{{Няма катэгорый}}