Польска-савецкая вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pudelek (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 4:
[[Image:PBW August 1920.png|thumb|жнівень 1920]]
[[Image:Rzeczpospolita 1922.png|thumb|сакавік 1922]]
'''Польска-савецкая вайна''', вайна [[Польшча|Польшчы]] з [[РСФСР|Савецкай Расіяй]] у [[1919]] - [[1920]].<!--Сюды трэба будзе дадаць адсылак на кантэкст: Версаль, БНР, Версальская Украіна; у 19-ы год -- — ССРБ і ЛітБел, іх падзенне; лінія Керзана; у 20-ы -- — няўдала пра "«палкі Пятлюры"»; статус савецкіх дзярж. утв., чаму вайна зачапіла ўсіх; дававоры з прыбалтамі 1920; ваенны кантэкст грамадзянскай вайны ў б. Расіі-->
 
У перыяд адраджэння Польскай дзяржавы (1918-19) была створана Войска Польскае. Кіраўніцтва Польшчы на чале з [[Юзаф Пілсудскі|Юзафам Пілсудскім]] не жадала абмяжоўвацца этнічнымі польскімі тэрыторыямі, імкнулася далучыць беларускія, літоўскія, украінскія землі да сваёй дзяржавы. У снежні 1918 дэкрэтамі польскага ўрада да Польшчы былі далучаны Бельскі павет Гродзенскай і Аўгустоўскі павет Сувалкаўскай губерняў.
 
У першай палове лютага 1919 Польшча распачала ваенныя дзеянні супраць савецкіх рэспублік. Пачынаючы з [[14 лютага]] 1919 паўночная група польскіх войскаў пад камандаваннем генерала Вацлава Івашкевіча заняла большую частку Гродзенскай губерні, павяла наступленне ў напрамку [[Вільня|Вільні]] і [[Ліда]]   [[Маладзечна]], паўднёвая  — на [[Баранавічы]]  — [[Мінск]] і [[Кобрын]]  — [[Пінск]], разгортваліся ваенныя дзеянні і на тэрыторыі [[Украіна|Украіны]]. [[22 красавіка]] 1919 была занята Вільня. Польскія войскі паступова прасоўваліся на тэрыторыю Беларусі. У сакавіку-красавіку 1919 яны занялі [[Брэст]], [[Ваўкавыск]], [[Слонім]], [[Скідзель]], [[Шчучын]], Пінск, Баранавічы.
 
Урад [[РСФСР]] заявіў пратэст ураду Польшчы, ЦВК Расіі прыняў 1.6.1919 пастанову аб аб'яднанні ваенных сіл савецкіх рэспублік. Аднак спыніць наступленне польскіх войск не здолеў. 1.7.1919 апошнія разгарнулі паспяховае наступленне, а 8 жніўня занялі Мінск. У сярэдзіне жніўня яны кантралявалі практычна ўсю тэрыторыю [[Літбел|Літоўска-Беларускай ССР]], а таксама шэраг раёнаў Украіны. У Беларусі лінія фронту праходзіла па р. [[Рака Бярэзіна|Бярэзіна]], на Украіне  — па р. [[Рака Славечна|Славечна]]  — г. Наваград-Валынскі  — г. Магілёў-Падольскі.
 
Увосень 1919 Ю. Пілсудскі спыніў наступленне, каб паспрыяць Чырвонай Арміі разграміць армію генерала Антона Дзянікіна, які пагражаў Маскве — Дзянікін адмовіўся прызнаць незалежнасць Польшчы, выступаючы з лозунгам "«адзінай і непадзельнай Расіі"». У гэты час 1919 праходзілі польска-савецкія мірныя перагаворы ў [[вёска Белавежа|Белавежы]], а затым у [[Мікашэвічы|Мікашэвічах]]. Аднак яны аказаліся безвыніковымі. Польскі ўрад адхіліў мірныя прапановы савецкага боку, які згаджаўся на тэрытарыяльныя саступкі.
 
У сакавіку [[1920]] польскія войскі правялі лакальнае наступленне, захапілі [[Мазыр]], [[Калінкавічы]], Оўруч, перарэзалі чыгунку паміж Заходнім і Паўдрёва-Заходнім франтамі Чырвонай Арміі; у красавіку 1920 пры падтрымцы палкоў Пятлюры захапілі Корасцень, Жытомір, Казацін, 6 мая  — [[Кіеў]].
 
12.5.1920 ў Савецкай Расіі абвешчана ваеннае становішча, на польскі фронт накіравана больш за 24 тыс. камуністаў. 28.4.1920 Палітбюро ЦК РКП(б) ухваліла план наступлення. Галоўны ўдар наносіў Заходні фронт праз Беларусь на Варшаву; часці Паўднёва-Заходняга фронту пасля вызвалення Кіева павінны былі наступаць праз Роўна на Брэст. На ўмацаванне франтоў накіраваны стралковыя і кавалерыйсікя дывізі.
 
Неўзабаве Заходні фронт пачаў наступаць. 16-я армія фарсіравала Бярэзіну паміж прытокамі Бобр і Клява і рушыла ў напрамку Мінска. Польскае камандаванне падцягнула рэзервы з літоўскай граніцы і контрударам прымусіла савецкія войскі адысці на зыходныя рубяжы.
Радок 22:
Наступленне польскіх войск на Украіне было затрымана. Паўднёва-Заходні фронт, падмацаваны 1-й Коннай арміяй, нанёс паражэнне 3-й і 6-й польскім арміямі 12.6.1920 заняў Кіеў.
 
4.7.1920 ударная група Заходняга фронту разбіла польскія войскі каля Полацка і рушыла да Вільні і Маладзечна, 16-я армія фарсіравала Бярэзіну і 11.7.1920 заняла Мінск. Мазырская группа наступала ўздоўж чыгункі Мазыр  — Брэст. 14 ліпеня войскі Заходняга фронту захапілі Вільню, 19 ліпеня фарсіравалі Нёман і Шчару і выйшлі на тэрыторыю Польшчы. На Украіне Чырвоная Армія разбіла польскія войскі пад Роўнам, 11 ліпеня заняла Сарны, Роўна, Камянец-Падольск.
 
У канцы ліпеня ў [[Беласток]]у створаны Польскі часовы рэвалюцыйны камітэт (Польрэўком), у склад якога ўвайшлі [[Ю. Мархлеўскі]] (старшыня), [[Ф. Дзяржынскі]], Ф. Кон, Э. Прухняк, [[Іосіф Станіслававіч Уншліхт|І. Уншліхт]]. 30.7.1920 Польрэўком выдаў маніфест, у якім падкрэслівалася, што Чырвоная Армія прыйшла на тэрыторыю Польшчы не дзеля таго, каб заняволіць яе, а для дапамогі польскаму народу ў яго барацьбе за сацыяльнае вызваленне. У савецкім тыле фарміравалася 1-я Польская Чырвоная Армія.
 
Да канца ліпеня 1920 савецкія войскі падышлі да [[Варшава|Варшавы]] і [[Львоў|Львова]]. Пачалося наступленне на Варшаву.
 
Аднак у ходзе Варшаўскай аперацыі ў канцы ліпеня  — першай палове жніўня 1920 Чырвоная Армія пацярпела разгромнае паражэнне. З 17.8. польскія войскі перайшлі ў татальнае наступленне, заходзілі ў тыл злучэнням Захдняга фронту. 4-я армія, 3-і конны корпус, 2 дывізіі 15-й арміі вымушаны былі адступіць на тэрыторыю Усходняй Прусіі, дзе былі інтэрніраваныя. Да 25.8. войскі Заходняга фронту адышлі на лінію Ліпск  — Свіслач  — на ўсход ад Брэста.
 
Гэта паражэнне Чырвонай Арміі, якое ў польскай літаратуры атрымала назву "«Цуд на Вісле"», было абумоўлена шэрагам прычын. Перш за ўсё, была пераацэнена гатоўнасць рабочых і сялян Польшчы падтрымаць наступленне Чырвонай Арміі. Кіраўніцтва Савецкай Расіі і Камуністычнай партыі разлічвала, што паход савецкіх войск у Польшчу будзе судзейнічаць разгортванню сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі, але гэтага не адбылося. Абмежаваныя матэрыяльныя рэсурсы савецкай краіны не далі магчымасці забяспечыць усім неабходным войскі фронту. У выніку перавага ў колькасці войск, узбраення і матэрыяльнага забеспячэння была на польскім баку. Акрамя таго, савецкае камандаванне зрабіла памылкі стратэгічнага і тактычнага характару.
 
Польскія войскі выкарысталі ініцыятыву і ў верасні-кастрычніку 1920 прасунуліся на ўсход, захапіўшы Мінск. Крыху пазней яны зноў адступілі. 12.10.1920 ў Рызе падпісаны дагавор аб перамір'і і ўмовах міру, а 18.3.1921 [[Рыжскі мірны дагавор]], які вызначыў новую ўсходнюю мяжу Польшчы.
Радок 36:
{{таксама|*}} [[Беларусь у польска-савецкай вайне 1919-1921]]
 
== Літаратура ==
{{зноскі}}
|1=* ЭГБ, т. 6,. — С. 195-197195—197.
{{літ
|1=ЭГБ, т. 6, С. 195-197.
}}
 
{{Тэатры ваенных дзеянняў Грамадзянскай вайны ў Расіі}}