Адам Станкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2596859 (translate me)
др clean up, replaced: сьц → сц (3), XX ст. → XX ст. (2), (1917)| → , 1917|, == У Сеціве == → == Спасылкі ==, Сэры → Серы, сьв → св, таршын using AWB
Радок 24:
|Rodovid =
}}
{{DEFAULTSORT:Станкевіч Адам}}'''Адам Станкевіч''' ([[{{ДН|22 снежня]] [[|12|1891]]}}/[[6 студзеня]] [[1892]] <ref>[http://encyklopedia.pwn.pl/haslo.php?id=3978982 Stankiewicz Adam], (у:) Internetowa encyklopedia PWN {{ref-pl}}</ref><ref>[http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/man/2006/1/97feb298-f865-4b90-8239-48a3382a9b59.html Імёны Свабоды: Адам Станкевіч]</ref>, в. Арляняты, Ашмянскі павет, цяпер [[{{МН|Смаргонскі раён]]|у Смаргонскім раёне|}} — {{ДС|29|11|1949}}, Тайшэцкі р-н, [[Іркуцкая вобласць|Іркуцкай вобл.]]) — беларускі грамадска-[[палітычны дзеяч]], [[выдавец]], [[гісторык]], [[публіцыст]], [[літаратуразнавец]], [[каталіцтва|каталіцкі]] святар.
 
== Біяграфічны нарыс ==
Вучыўся ў Ашмянскім гарадскім вучылішчы, скончыў духоўную семінарыю ў [[Вільня|Вільні]] (1914), рымска-каталіцкую духоўную акадэмію ў [[Петраград]]зе (1918). Пасвячоны ў святары ў 1914. У часПадчас вучобы ў Петраградзе старшыня [[Беларускі гурток студэнтаў Пецярбургскай каталіцкай духоўнай акадэміі|беларускага гуртка]], супрацоўнічаў з беларускім газетамі «Светач», «[[Дзянніца]]», «[[Гоман]]». Адзін з заснавальнікаў і лідараў Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці (гл. [[Беларуская хрысціянская дэмакратыя, 1917]]). Адзін з ініцыятараў правядзення і ўдзельнік з'езда беларускага каталіцкага духавенства (24—25.5.[[1917]]) у [[Мінск]]у, дзе выступіў з рэфератам пра беларускі рух і яго адносіны да царквы на Беларусі. У 1917 адным з першых перайшоў да казанняў на [[беларуская мова|беларускай мове]] пры правядзенні набажэнстваў у Дзісенскім, Браслаўскім паветах, [[Драгічын]]е, за што падвяргаўся ганенням з боку польскіх царкоўных улад. Кандыдат кананічнага права (1918). 3 1919 выкладаў рэлігію ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. У жніўні 1919 — верасні 1922 рэдактар-выдавец газеты [[Беларуская крыніца, (1917)|«Крыніца»]]. Уваходзіў у камітэт [[Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]]. У 1922—28 пасол (дэпутат) польскага сейма, намеснік старшыні [[Беларускі пасольскі клуб|Беларускага пасольскага клуба]] (да яго расколу ў [[1925]]); адстойваў нацыянальныя, сацыяльныя і рэлігійныя правы заходне-беларускага насельніцтва. За дабрачынную дзейнасць яго называлі «вялікім філантропам».
 
[[File:AD ST belmov1617.JPG|thumb|left|Адам Станкевіч — Беларуская мова ў школах у 16-17 ст., 1928]]
 
Адзін з кіраўнікоў [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў Вільні. У 1924—26 узначальваў [[Таварыства беларускай школы]] (ТБШ), быў старшынёмстаршынёй і фактычным кіраўніком Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры ([[БІГіК]]). У 1928—39 рэдактар і выдавец часопіса «Хрысціянская думка». Адзін з заснавальнікаў у Вільні беларускай друкарні імя Ф. Скарыны (1926—40), у якой выдадзена не менш за 146 назваў беларускіх рэлігійных і свецкіх кніг, Беларускага каталіцкага выдавецтва. На IV з'ездзе БХД (снежань 1931) абраны членам ЦК партыі. Адстойваў асновы дэмакратычнага ладу, выступаў за эвалюцыйны шлях развіцця грамадства, легальныя формы барацьбы, адмоўна ставіўся да сацыялістычнай рэвалюцыі. Як прыхільнік незалежніцкіх поглядаў, прытрымліваўся тэорыі самабытнасці развіцця беларускай нацыі і абуджаў нацыянальную свядомасць беларусаў на аснове хрысціянскай этыкі і дэмакратычных прынцыпаў. Выступаў супраць сацыяльна-класавага падыходу ў дзейнасці Кампартыі Заходняй Беларусі ([[КПЗБ]]), рэвалюцыйнага характару праграмы Беларускай сялянска-работніцкай грамады ([[БСРГ]]), згодніцтва паланафільскіх груповак. Асуджаў тэрор і ганенні заходне-беларускага насельніцтва з боку польскіх улад. У 1933 звольнены з Віленскай беларускай гімназіі, працаваў у гандлёвай школе імя С. Сташыца ў Вільні. Як прыхільнік беларусізацыі каталіцкай царквы, вёў богаслужэнні на беларускай мове ў касцёле свСв. Мікалая ў Вільні. У 1938 высланы польскай адміністрацыяй на 5 гадоў у [[Слонім]]. Восенню 1939 вярнуўся ў Вільню і стаў дырэктарам беларускай дзяржаўнай прагімназіі. Пасля перадачы Вільні і Віленшчыны Літве арганізаваў там Беларускі цэнтр, аднавіў выданне газеты «Крыніца».
 
[[File:Ad stan skaryna.jpg|thumb|«Доктар Францішак Скарына — першы друкар беларускі (1525—1925)» (1925)]]
 
У гады нацысцкай акупацыі абмяжоўваўся рэлігійнай працай у касцёле свСв. Міхала, дапамагаў ратаваць ад рабавання экспанаты Віленскага беларускага музея. Выдаў «Вучнёўскі малітаўнічак» і «Патрэбнейшыя выняткі з Рытуалу».
 
7.12.1944 быў арыштаваны савецкімі органамі НКУС (неўзабаве адпушчаны). 13.4.1949 арыштаваны другі раз, абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці. 31.8.1949 Асобай нарадай пры МДБ СССР асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у віленскай турме Лукішкі, потым у Азярлагу (Тайшэт, Іркуцкая вобл.), дзе памёр.
Радок 59:
* Сідарэвіч А. 3 Айчынай і Богам у сэрцы: Адам Станкевіч, 1891—1949 // Вяртання маўклівая споведзь: Постаці творцаў бел. гісторыі ў кантэксце часу. Мн., 1994;
* Вабішчэвіч А. М. «…беларусы…маюць законы толькі на паперы…» // Бел. гіст. часоп. 1995. № 2;
* Беларускія рэлігійныя дзеячы [[XX стагоддзе|XX ст.]] Мн.; Мюнхен, 1999. С. 183—184, 403—409;
* Конан У. Адам Станкевіч і беларускае каталіцкае адраджэнне // Роля асобы ў жыцці і дзейнасці хрысціянскіх цэркваў Беларусі ў [[XX стагоддзе|XX ст.]] Мн., 2000;
* Войцік Г., Луцкевіч Л. Адам Cтанкевiч. Сэрыя «Партрэты Віленчукоў». Вільня: Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь», 2002.
 
== У СецівеСпасылкі ==
* [http://csl.bas-net.by/anews1.asp?id=22847 Адам Вінцэнтавіч Станкевіч] на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі
* [http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/vilenczuki/stankievicza.htm АДАМ СТАНКЕВІЧ. Лявон Луцкевіч, Галіна Войцік], у тым ліку ў [http://kamunikat.fontel.net/pdf/knihi/vilenczuki/stankievicz_a.pdf PDF-фармаце]
Радок 75:
{{Commonscat|Adam Stankievič}}
{{DEFAULTSORT:Станкевіч Адам}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі‎‎]]
[[Катэгорыя:Постаці гістарыяграфіі‎‎]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі‎]]
[[Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Выдаўцы паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі‎‎]]
[[Катэгорыя:Постаці гістарыяграфіі‎‎]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі‎]]
[[Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Выдаўцы паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай палітыкі]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі‎‎]]
[[Катэгорыя:Постаці гістарыяграфіі‎‎]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі‎]]
[[Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Выдаўцы паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі‎‎]]
[[Катэгорыя:Постаці гістарыяграфіі‎‎]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі‎]]
[[Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Выдаўцы паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]