Філасофія жыцця: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 14 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q679490 (translate me)
др clean up, replaced: аштоўнасцяў → аштоўнасцей, ]] - → ]] — , нтэрас → нтарэс, Дыльтэ → Дзільтэ using AWB
Радок 1:
'''Філасофія жыцця''' — філасофская плынь канца [[XIX ст.|XIX]] - пачатку [[XX ст.]]
 
Сфарміравалася ў Германіі. Яе прадвеснікам быў Ф.Шлегель, які ў сваіх "Трох лекцыях аб філасофіі жыцця" (1827) заклікаў адмовіцца ад блуканняў "у пустой прасторы абсалютнага жыцця" на карысць "духоўнаму ўнутранаму жыццю". У яе філасофскіх вытокаў быў [[Ніцшэ]] з яго крытыкай сучаснай навукі. Лозунг: "Абарона аўтаноміі гістарычнай навукі перад прыродазнаўствам".
Радок 7:
Паняцце "жыццё" шматзначна і па-рознаму тлумачыцца ў розных варыянтах Філасофіі жыцця.
 
'''Біялагічна-натуралістычнае разуменне''' характэрна для плыні, што ўзыходзіць да філасофіі Ніцшэ і прадстаўленага Л. Клагесам, Т. Лесінгам і інш.: "жывое" падкрэсліваецца як нешта натуральнае ў супрацьлегласць механічна сканструяванаму, "штучнаму". Для гэтага варыянта Філасофіі жыцця характэрна апазіцыя не толькі матэрыялізму, але і ідэалістычнаму рацыяналізму - "духу" і "розуму", схільнасць да прымітывізма і культа сілы, спробы звесці любую ідэю да "інтэрасаўінтарэсаў", "інстынктаў", "волі" індывіда або грамадскай групы, прагматычная трактоўка маральнасці і спазнання (дабро і ісціна - тое, што ўзмацняе першасны жыццёвы пачатак, зло і хлусня - тое, што яго аслабляе), падмена асабовага пачатку індывідуальным, а індывіда - родам (татальнасцю), арганіцызм у сацыялогіі.
 
'''"Гістарычны" варыянт'''. Прадстаўнікі: [[В. Дзільтэй]], Г. Зімель, [[Х. Артэга-і-Гасет]]. Зыходзіць у інтэрпрэтацыі "жыцця" з непасрэднага ўнутранага перажывання, як яно раскрываецца ў сферы гістарычнага досведу духоўнай культуры. Калі ў іншых варыянтах жыццёвы пачатак разглядаецца як вечны нязменны прынцып быцця, то тут увага прыкавана да індывідуальных формаў рэалізацыі жыцця, яе непаўторных, унікальных культурна-гістарычных выяў. Пры гэтым Філасофія жыцця не ў стане пераадолець рэлятывізм, звязаны з растварэннем усіх маральных і культурных каштоўнасцяўкаштоўнасцей у струмені "жыцця", гісторыі. Характэрнае адштурхванне ад механістычнага прыродазнаўства прымае форму пратэсту супраць натуральнанавуковага разгляду духоўных з'яў наогул, што прыводзіць да спроб распрацаваць адмысловыя метады спазнання духу (герменеўтыка ў Дыльтэя і канцэпцыя разумнай псіхалогіі, марфалогія гісторыі ў Шпэнглера). Антытэза арганічнага і механічнага паўстае ў гэтым варыянце Філасофіі жыцця ў выглядзе проціпастаўлення культуры і цывілізацыі.
 
Іншы варыянт Філасофіі жыцця звязаны з тлумачэннем "жыцця" як нейкай касмічнай сілы, "жыццёвага парыву" (Бергсан), сутнасць якога - у бесперапынным прайграванні сябе і творчасці новых формаў; субстанцыя жыцця - чыстая "працягласць", зменлівасць, спасціганутая інтуітыўна.
Радок 16:
* [[Ірацыяналізм]]
 
{{Philo-stub}}
{{Раздзелы філасофіі}}
 
[[Катэгорыя:Кірункі ў філасофіі Новага часу]]
[[Катэгорыя:Філасофскія кірункі і школы]]
 
 
{{Philo-stub}}