Сярэднярускае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 18 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1126906 (translate me)
др clean up, replaced: найболей → найбольш (2), шырокалісцев → шыракаліст using AWB
Радок 2:
'''Сярэднярускае ўзвышша''' — [[узвышша]] ў цэнтры Еўрапейскай часткі [[Расія|Расіі]]. Знаходзіцца ў межах [[Усходне-Еўрапейская раўніна|Усходне-Еўрапейскай раўніны]] — ад шыротнага адрэзка даліны ракі [[Рака Ака|Ака]] на поўначы да [[Данецкі краж|Данецкага кража]] на поўдні. Даўжыня каля 1000 км, шырыня да 500 км, вышыня 200—250 м (найбольшая — 293 м); паўднёва-ўсходняя частка завецца [[Калацкае ўзвышша|Калацкім узвышшам]].
 
[[Дакембрый]]скі крышталічны падмурак найболейнайбольш прыпадняты ў сярэдняй частцы ўзвышша і выходзіць на паверхню ў даліне ракі [[Рака Дон|Дон]], паміж гарадамі [[Горад Паўлаўск, Варонежская вобласць|Паўлаўск]] і [[Горад Багучар|Богучар]]. На поўначы складзеная [[вапняк]]амі [[дэвонскі перыяд|дэвона]] і [[каменнавугальны перыяд|карбону]], перакрытымі пясчана-гліністымі адкладамі [[юрскі перыяд|юрскага]] і ніжняга [[мелавы перыяд|мелу]], на поўдні — [[крэйда]]й і [[мергель|мергелем]] верхняга мелу з покрывам [[палеаген]]авых пяскоў, глін, пясчанікаў. На паверхні паўсюдна распаўсюджаныя лёсападобныя [[суглінкі]] і [[Лёс, горная парода|лёсы]]. Карысныя выкапні: жалезныя руды [[Курская магнітная анамалія|Курскай магнітнай анамаліі]] (найболейнайбольш значнае [[Міхайлаўскае радовішча]]), [[буры вугаль]] і інш.
 
Рэльеф эразійны — ярава-балачна-далінны, з гушчынёй раздзялення да 1,3—1,7 м на 1 км² і глыбінёй ад 50 м да 100—150 м, месцамі развіты [[карст]]. Сярэднярускае ўзвышша з'яўляецца водападзелам паміж [[Каспійскае мора|Каспійскім]], [[Чорнае мора|Чорным]] і [[Азоўскае мора|Азоўскім]] марамі. З узвышша сцякаюць буйныя рэкі — Ака (з прытокамі [[Рака Зуша|Зуша]], [[Рака Упа|Упа]], [[Рака Жыздра|Жыздра]] і інш.), [[Рака Дзясна|Дзясна]], [[Рака Сейм|Сейм]], [[Рака Псел|Псел]], [[Рака Ворскла|Ворскла]], Дон (з прытокам [[Рака Северскі Данец|Северскі Данец]]).
 
Сярэднярускае ўзвышша размяшчаецца ў падзоне шырокалісцевыхшыракалістых лясоў лясной зоны, у лесастэпы і стэпы; пераважныя глебы — магутныя і вышчалачаныя [[чарназём]]ы, на поўначы — шэрыя лясныя, а на захадзе акрамя шэрых лясных — масівы [[Падзолістыя глебы|падзолістых глебаў]]. Тэрыторыя моцна разараная. На Сярэднярускім узвышшы размешчаныя 2 запаведніка — Цэнтральначарназёмны запаведнік імя В. В. Алехіна і запаведнік [[Запаведнік Галічча Гара|«Галічча Гара»]].
 
== Літаратура ==