Ашмяны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 85:
 
== Гісторыя ==
У крыніцах 2-й паловы [[XIX]] — пачатку [[XX ст.]] часта сустракаецца меркаванне, што Ашмяны ўжо існавалі ў [[1040]] г. (год паходу [[Яраслаў Мудры|Яраслава Мудрага]] на Літву). А. Корава ў сваёй працы сцвярджае: «У пачатку [[XI ст.]] [[Яраслаў Мудры]] зрабіў напад на Літву ў ваколіцах г. Ашмяны і, атрымаўшы даніну ад насельніцтва, вярнуўся ў сваю айчыну». Гродзенскія вучоныя таксама не выключаюць існавання Ашмян у [[XI ст.]] Яны ў свой час падкрэслівалі: «У летапісных помніках [[XII ст.]] упамінаецца [[Гродна]], [[ХIIIXIII ст.]] — [[Навагрудак]], [[Слонім]], [[Ваўкавыск]]. Фактычна ж гэтыя гарады (як і [[Горад Свіслач|Свіслач]], [[Ліда]], Ашмяны) існавалі значна раней — у [[XI ст.]]».
 
Першыя згадкі аб Ашмянах у пазнейшых крыніцах адносяцца да [[1341]]: расказваючы пра смерць [[Гедзімін]]а і падзел пасадаў паміж яго сынамі, сярод гарадоў, якія разам з [[Вільня]]й дасталіся [[Яўнут]]у, [[«Хроніка літоўская і жамойцкая»]] называе Ашмяны. Маюцца ўскосныя звесткі, што Ашмяны з'яўляліся цэнтрам невялікага самастойнага княства, а потым увайшлі ў Віленскае княства{{крыніца?}}. У [[1384]] г. і [[1385]] г. пад Ашмянамі [[крыжакі]] спрабавалі перашкодзіць «шлюбнаму саюзу» паміж Польшчай і Літвой ([[Крэўская унія|Крэўская унія 1385 г.]]), але пацярпелі паражэнне. У канцы [[XIV ст.]] Ашмяны, верагодна, атрымалі статус горада ад [[Вітаўт]]а. У [[1398]] упершыню згаданы касцёл у горадзе. Не пазней [[1407]] г. у Ашмянах з'явіўся [[Ашмянскі кляштар францысканцаў|кляштар францысканцаў]] (у літаратуры яго заснаванне часам памылкова адносяць да пачатку [[16 ст.]]). У [[1402]] [[крыжакі]] зноў напалі на Ашмяны, але сустрэлі рашучы супраціўленне і мусілі адступіць у бок Меднікаў. З [[1413]] г. Ашмяны ўваходзяць у склад [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]]. У [[1432]] у Ашмянах адбыўся замах на жыццё [[Свідрыгайла|Свідрыгайлы]], які даў пачатак шматгадовай [[Грамадзянская вайна ў ВКЛ, 15 ст.|феадальнай вайне]]; тут жа, у ваколіцах Ашмян, праз некалькі месяцаў адбылася першая значная [[Бітва пад Ашмянамі, 1432|бітва]] паміж дзвюма партыямі. У 2-й палове [[XIV ст.]] Ашмяны, «будучы месцапрабываннем княжацкім», «пачалі забудоўвацца па тыпе гарадоў» (левабярэжжа Ашмянкі), а першапачатковае паселішча засталося з назвай Старыя Ашмяны (правабярэжжа).У [[1519]] горад разбураны маскоўскім войскам. З [[XVI ст.]] цэнтр [[Ашмянскі павет|павета]]. У гады Рэфармацыі [[Мікалай Радзівіл «Руды»]] заснаваў тут кальвінскі збор, горад зрабіўся адным з найвядомейшых цэнтраў [[кальвінізм]]у ў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]]. Падчас войнаў сяр. [[XVII]] — пач. [[XVIII ст.]] Ашмяны зноў былі разбураныя. У [[1655]], [[1661]] і [[1677]] вызваляліся ад падаткаў з прычыны разбурэнняў, учыненых маскоўскімі захопнікамі. У [[1667]] земскі пісар А. Пачобут-Адляніцкі фундаваў кляштар дамініканцаў (з ліквідаванага касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў [[1873]] збудавалі капліцу на месных каталіцкіх могілках). Да [[1683]] адносіцца першы надзейна вядомы прывілей на [[Магдэбургскае права|гарадское права]] (ад [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]])<ref>Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek, Warszawa, 2004, s.314</ref>. У 1702 г. горад заняты шведскім войскам (Паўночная вайна 1700—1721 гг.). У [[1792]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі]] зацвердзіў герб горада. Падчас [[Паўстанне 1794 года|паўстання 1794]] у горадзе размяшчаўся штаб паўстаніцкага войска [[Якуб Ясінскі|Я. Ясінскага]], фарміраваўся атрад [[Міхал Клеафас Агінскі|М. К. Агінскага]]. 21 мая і 8 ліпеня [[1794]] г. адбыліся баі паўстанцаў з карнікамі.