Яўрэі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: VII ст. → VII ст. (4), ІІ → II, ы у → ы ў, бэтнічных → бетнічных, фармава → фармірава, б’я → б'я (2), == → using AWB
др clean up, replaced: бэтнічных → бетнічных, фармава → фармірава, жыды → яўрэі using AWB
Радок 20:
 
==Назва==
Этнонім ''яўрэі'' праз царкоўна-славянскую мову ўзыходзіць да [[грэчаская мова|грэчаскага]] εβραίος ''ебраёс'' («яўрэй»), у сваю чаргу ўзыходнаму да іўрытскага ''ібры'' «тыя што перайшлі раку». Славянскі этнонім ''яўрэі'', як і аднакарэнныя англійскае ''Hebrew'', французскае ''Hebreu'', нямецкае ''Hebraer'', адносіцца да кніжнай біблейскай традыцыі. У жывым вусновым ужыванні таксама выкарыстоўваецца назва ''іўдзей'' («іўдзей, жыхар Іўдзеі"), этнонім стаў саманазвай яўрэяў з сярэдзіны 1-га тыс. да нашай эры.
 
У некаторых славянскіх народаў у дачынені да яўрэяў выкарыстоўваецца слова ''жыды'' ([[ідыш]] דער איד). У мінулым, яно з'яўлялася асноўным нейтральным пазначэннем яўрэяў сярод [[беларусы|беларусаў]]. Замена слова жыд словам яўрэй і выцясненне першага ў сферу абразлівых слоў адбывалася паступова і завяршылася да сярэдзіны ХХ ст.. Аднак у заходнеславянскіх народаў і сёння ўжываецца, як нейтральны этнонім.
Радок 49:
 
===Сярэднявечча===
З [[VII стагоддзе|VII ст.]] н.э. становішча яўрэяў ускладнілася. Яўрэйскія абшчыны апынуліся падзелены паміж дзвюма цывілізацыямі — хрысціянствам і ісламам, якія хоць і былі гістарычна злучаны са старажытнай яўрэйскай духоўнай спадчынай, на справе заяўлялі пра сваё прынцыповае адмежаванне ад яўрэйства.
 
У моманты сацыяльных і рэлігійных узрушэнняў яўрэі станавіліся першымі ахвярамі гвалту. Крывавыя пераследы яўрэяў пачаліся з часу Першага крыжовага паходу (1096 г.), калі былі разгромлены багатыя яўрэйскія абшчыны на Рэйне, у Майнцы і Кёльне. Яўрэі былі знішчаны, жанчыны падвергліся гвалту, а дзеці сілаю хрысціліся. З гэтых пор да канца [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] яўрэі ў Заходняй Еўропе перыядычна падвяргаліся ганенням. Некаторыя каралі і князі, калі мелі патрэбу ў грошах, выганялі яўрэяў са сваіх зямель, адбіралі ў іх уся маёмасць і заклікалі назад для ажыўлення гандлю. У ХIII - ХV ст. яўрэі былі выгнаны з Францыі і Іспаніі.
Радок 66:
Адна з найстаражытных этнічных груп — вавілонскія або іракскія яўрэі, склалася ў сярэдзіне 1 тыс. да н. э. Абшчына выкарыстоўвала спачатку [[арамейская мова|арамейскую мову]], выціснутую каля VIII—IX ст. першай хваляй арабскіх дыялектаў. Апошнія прадстаўнікі дыяспары пакінулі Ірак напачатку амерыкана-іракскай вайны (2003).
 
Яўрэі, якія захавалі арамейскую мову пасля арабскай заваёвы, былі адціснуты ў [[Курдыстан]]скае сугор'е, дзе сфармавалісясфарміраваліся ў этнічную групу таргум, ці лахлугаў. У сучасным Ізраілі яны вядомыя як [[курдыстанскія яўрэі]], захоўваюць у побыце яўрэйска-арамейскія мовы.
 
Яўрэйскія паселішчы на Аравійскім паўвостраве ўзнікалі з сярэдзіны — 2-й паловы 1 тыс. да н. э. Мухамед ствараў новую рэлігію ў супрацьстаянні з яўрэйскім насельніцтвам Медзіны, аднак асобныя яўрэйскія кланы ўвайшлі ў першапачатковую ісламскую абшчыну. Арабамоўныя нашчадкі яўрэяў—насельніцтва паўднёвай Аравіі, сёння жывуць галоўным чынам у Ізраілі (каля 140 тыс. чалавек), каля 200 чалавек — у [[Емен]]е. У раннім Сярэднявеччы складаюцца арабамоўныя групы ў Паўночнай Сірыі і Паўднёвай Турцыі, Паўднёвай Сірыі і Ліване. Пачынаючы з [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] ў іх склад інтэграваліся ўцекачы з Іспаніі.
 
У [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] некалькі кланаў турэцкіх і іракскіх яўрэяў перасяліліся ў Індыю на службу брытанскай кароне, адкуль далей яны рассяліліся па Паўднёва-усходняй Азіі ([[Сінгапур]], [[М'янмар]], [[Ганконг]], [[Інданезія]] і інш.), дзе яны вядомыя пад назвай багдадзі.
 
Нашчадкаў яўрэяў, якія ўтварылі буйныя дыяспары можна праслядзіць у Грэцыі, Эфіопіі, Іране, Грузіі і інш. краінах свету.