Іаахім Лялевель: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Bocianski (размовы | уклад)
др літ, Выява, interwiki
Радок 1:
[[Выява:Joachim Lelewel q.PNG|right|thumb|200px|Іаахім Лялевель]]
{{вызнч|1=Іаахім (Яўхім)}} {{вызн|1=Лялевель}} (''LeiewelJoachim Lelewel''; [[22 сакавіка]] [[1786]], [[Варшава]] — [[29 мая]] [[1861]], [[Парыж]]), польскі гісторык і грамадскі дзеяч.
 
Скончыў [[Віленскі універсітэт]] (1808), дзе ў 1815—1818 і 1821—1824 займаў кафедру гісторыі. Пасля выкрыцця таемных студэнцкіх грамадстваў «[[Таварыства філаматаў|філаматаў]]» і «[[Таварыства філарэтаў|філарэтаў]]» адхілены ад выкладання як іх ідэйны натхніцель. Пераехаўшы ў Варшаву, усталяваў сувязь з таемнымі польскімі патрыятычнымі арганізацыямі. У 1828 абраны дэпутатам Сейма. З пачатку паўстання 1830—1831 Іаахім Лялевель як прызнаны ідэолаг вызваленчага руху стаў старшынёй [[Патрыятычнае таварыства|Патрыятычнага таварыства]] і ўвайшоў у Часовы ўрад, у складзе якога дамагаўся правядзення шэрагу рэвалюцыйных мер (надзяленне часткі сялян зямлёй і інш.). Пасля паразы паўстання эміграваў у ва Францыю, дзе ўзначаліў [[Нацыянальны польскі камітэт]], які аб'яднаў дэмакратычныя сілы польскай эміграцыі. За апублікаванне камітэтам напісанага І. Лялевелям заклікі "Да братоў рускіх", які змяшчаў заклік да сумеснай барацьбы супраць царызму, быў высланы ў 1833 з Францыі. У Брусэлі стаў ідэйным кіраўніком польскіх дэмакратычных арганізацый «Маладая Польшча», «Аб'яднанне» і інш.; актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці заснаванай у Брусэлі міжнароднай Дэмакратычнай асацыяцыі, якая ставіла сваёй мэтай яднанне і брацтва народаў.
Радок 5 ⟶ 6:
Іаахім Лялевель — заснавальнік рамантычнай школы ў польскай гістарыяграфіі. Незалежна ад французскіх гісторыкаў Цьеры, Гізо і інш. І. Лялевель прыйшоў да разумення гістарычнага працэсу як барацьбы класаў (сялян і землеўласнікаў), патрабаваў, каб гісторыя стала летапісам народнага жыцця, падкрэсліваў творчую ролю народных мас у гісторыі. Для яго прац характэрная дэмакратычная, рэспубліканская і антыклерыкальная тэндэнцыі. Гісторыка-сацыялагічныя погляды І. Лялевеля з'явіліся асновай фарміравання польскай прагрэсіўнай грамадскай думкі 1820—1860-х гадоў. (Э. Дэмбоўскі, Т. Крэмпавецкі). Аўтар шматлікіх прац па палітычнай гісторыі Польшчы і [[ВКЛ]] з найстаражытных часоў па [[19 ст.]], гісторыі польскага сялянства, заклаў асновы шэрагу дапаможных дысцыплін у польскай гістарычнай навуцы.
 
{{літ|1=|Hleb-Koszańska H., KotwiczownaKotwiczówna М., Bibliografia utworowutworów Joachima LeiewelaLelewela, Wr.Ossolineum, Wrocław, 1952.|Кеневич С. Лелевель, пер. с польск., М., 1970.|Від=Б}}
 
{{DEFAULTSORT:Лялевель Іаахім}}
Радок 11 ⟶ 12:
[[Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага універсітэту]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
 
[[de:Joachim Lelewel]]
[[en:Joachim Lelewel]]
[[fr:Joachim Lelewel]]
[[ga:Joachim Lelewel]]
[[pl:Joachim Lelewel]]
[[ru:Лелевель, Иоахим]]