Свята-Пакроўская царква (Чыжэвічы): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: Файл: → Выява: (6), музыкаў → музыкантаў, Назва карты = → На карце =, (Вахрамееў)| → , Вахрамееў|, гэтую → гэту , вi using AWB
Радок 38:
|region = BY
|CoordScale =
|На карце =
|Назва карты =
|Сайт =
|Commons = Church of Protection of the Holy Virgin, Čyževičy
Радок 46:
 
== Гісторыя і будаўніцтва храма ==
Да [[1795]] года ў вёсцы Чыжэвічы царквы не было ўвогуле, мясцовасць адносілася да прыходу вёскі Іздрашава Салігорскага раёна, дзе з даўніх часоў існавала праваслаўная Пакроўская царква, але ў [[1678]] годзе саксонскія войскі спалілі гэтуюгэту царкву. У [[1795]] годзе, па ўказе імператрыцы [[Кацярына II|Кацярыны II]], у вёсцы Чыжэвічы была пабудавана Свята-Пакроўская царква. У [[1807]] годзе царква згарэла, але хутка была адноўлена ​​сіламі парафіян і ў [[1808]] годзе зноў адкрыта. На працягу ўсяго [[XIX]] стагоддзя будынак неаднаразова рамантаваўся. Прыход царквы быў досыць шырокі, у яго ўваходзіла 7 бліжэйшых паселішчаў: Чыжэвічы, Мяцявічы, Кулакі, Іздрашава, Дубеі, Заброцкі і Стомагілы, што агулам складала каля 2000 вернікаў<ref name="Вера. Люди. История">[http://sol-churches.ucoz.org/publ/cerkvi/chizhevichi/istorija_svjato_pokrovskogo_khrama_g_soligorska_d_chizhevichi/2-1-0-3 История Свято-Покровского храма г. Солигорска д. Чижевичи]</ref>.
 
У [[1861]] годзе, ужо ў часы праўлення [[Аляксандр II|Аляксандра II]], у час паўсюднай адмены прыгоннага права, была ўзведзена [[Званіца|званіца]] з 12 званамі. Вышыня званіцы — 27 метраў. З прыростам колькасці вернікаў у [[1885]] годзе храм зведаў яшчэ адну перабудову. Аднак праз некаторы час паўстала пытанне новага будаўніцтва і ў [[1911]] годзе быў праведзены чарговы рамонт.
 
У [[1913]] настаяцелем Свята-Пакроўскай царквы стаў Іаан Панкратовіч, ён быў апошнім настаяцелем перад закрыццём храма ў [[1934]] годзе савецкімі ўладамі. [[Іканастас]] [[XIX]] стагоддзя быў спалены на цэнтральнай плошчы перад храмам. Таемна ад уладаў, [[протаіерэй]] Іаан працягваў несці сваю службу, а таксама заклікаў сваіх вернікаў выказваць цвёрдую нязгоду з дзеяннямі ўладаў і падпісацца за аднаўленне набажэнстваў, за што быў арыштаваны. У кастрычніку [[1934]] года протаіерэй Іаан быў расстраляны ў горадзе [[Слуцк]]у.
 
Да [[1942]] года будынак царквы выкарыстоўваўся савецкімі ўладамі ў якасці збожжасховiшчазбожжасховішча, а ў гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], па просьбе прыхаджан, камендант [[Слуцк]]а дазволіў зноў адкрыць храм, і ў ім пачалі праводзіцца ранейшыя набажэнствы. Пасля заканчэння вайны, у [[1945]] годзе, у Свята-Пакроўскі храм былі дастаўлены званы і астатняе начынне са Старобінскай Свята-Мікольскай царквы. У [[1986]] намаганнямі прыхаджан і протаіерэя Мікалая храм быў значна рэстаўраваны. У [[1988]] рэканструкцыю праводзіў інстытут «Белспецпраектрэстаўрацыя». Узначальвалі рэканструкцыю архітэктары А. Кандратаў і М. Лук'янчык. [[7 кастрычніка]] [[1990]] года ўпершыню за ўвесь час існавання храма яго наведаў кіраўнік [[Беларуская Праваслаўная Царква|Беларускай Праваслаўнай царквы]] ўладыка [[Філарэт (Вахрамееў)|Філарэт]]. З [[1992]] па [[1995]] год на тэрыторыі двара храма вялося будаўніцтва хрысцільнага храма ў гонар [[Іаан Прадцеча|Іаана Прадцечы]], таксама быў пабудаваны адміністрацыйны будынак, які выкарыстоўваецца ў якасці бібліятэкі і для заняткаў нядзельнай школы. Будынак храма з'яўляецца помнікам драўлянага дойлідства рэспубліканскага значэння і ўваходзіць у лік самых старажытных драўляных храмаў на тэрыторыі Беларусі<ref>[http://icomos.by/images/Spis-HKK-2012.pdf Афіцыйны спіс]</ref>.
 
== Архітэктура храма ==
Свята-Пакроўскі храм уяўляе сабой тыповую пабудову [[XIX]] стагоддзя. Гэта будынак з яруснай структурай, ёсць бакавыя прыбудовы з дадатковымі ўваходамі. Усе прыбудовы пакрытыя двухсхільным дахам. Да пяціграннай алтарнай часткі прылягае [[рызніца]], а ўваходная частка аформлена [[Бабінец|бабінцом]], з простым навесам у выглядзе трохвугольнага [[Франтон|франтонaфрантон]]a на нешырокіх [[калона]]х. Вышыня будынка — 19 метраў, шырыня — 9 метраў, даўжыня — 30 метраў. Падмурак бетонны, падлогі дашчаныя. Верхнія ярусы званіцы васьмігранныя. Сцены галоўнага аб'ёму зальнай часткі будынка скончаны [[Шацёр|шатрамі]] і купаламі, звонку сцены абабітыя гарызантальнай шалёўкай. Вялікія аконныя праёмы прамавугольныя з [[карніз]]амі, знаходзяцца пад столлю па ўсім перыметры. Усходняя частка будынка — алтар, які ад цэнтральнай часткі адасоблены радамі абразоў — іканастасам. У цэнтры алтара знаходзіцца пасад, справа — дзяканнік, злева — ахвярнік. Архітэктурная кампазіцыя будынка народнага дойлідства з рысамі [[класіцызм]]у і [[Руска-візантыйская архітэктура|рэтраспектыўна-рускага стылю]]. Столь мае плоскую паверхню, але ў яе цэнтральнай частцы чацвярык другога яруса пераходзіць у васьмярык пры дапамозе ветразя, традыцыйнага элемента купальнай канструкцыі, менавіта ён забяспечвае плаўны пераход ад квадратнай падкупальнай часткі да непасрэдна купалу і яго [[Барабан, архітэктура|барабану]]. Над уваходамі знаходзяцца [[Хор, архітэктура|хоры]], а на ўзроўні другога яруса былі пабудаваныя адкрытыя балконы для музыкаўмузыкантаў і спевакоў. Першапачаткова гэтыя балконы прызначаліся для заможных і вышэйшых слаёў грамадства, для папячыцеляў храма, якія ахвяравалі грошы на яго ўтрыманне.
 
== Храм у вайне 1812 года ==
Радок 65:
== Галерэя ==
<gallery>
ФайлВыява:BLR Soligorsk Orthodox Svyato-pokrovskaya church 2.JPG|Панарамны фотаздымак
ФайлВыява:BLR Soligorsk Orthodox Svyato-pokrovskaya church.JPG|Фрагмент
ФайлВыява:BLR Soligorsk Orthodox Svyato-pokrovskaya church 5.JPG.JPG|Фрагмент фасада
ФайлВыява:BLR Soligorsk Orthodox Svyato-pokrovskaya church 6.JPG.JPG|
ФайлВыява:BLR Soligorsk Orthodox Svyato-pokrovskaya church 4.JPG|Шыльда ля ўваходу ў царкву
ФайлВыява:BLR Soligorsk Orthodox Svyato-pokrovskaya church 7.JPG|Памятны камень з шыльдай каля Свята - Пакроўскага храма
</gallery>