Хірахіта: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 92 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q34479 (translate me)
др clean up, replaced: дзесці → дзесьці, Мэйдзі → Мейдзі (9), Меты → Мэты (2), зменаў → змен, вайскоўцы → ваенныя, метаў → мэтаў (2), мета using AWB
Радок 15:
25 снежня 1926, пасля смерці бацькі імператара Есіхіта, Хірахіта ўспадкаваў трон і даў перыяду свайго кіравання дэвіз «Сёва» (Сё:ва дзідай, яп. 昭和時代, «эпоха Асвечанага міру»). Ён быў першым за некалькі стагоддзяў японскім імператарам, чыя біялагічная маці была афіцыйнай жонкай яго папярэдніка на пасадзе.
 
Першая частка кіравання Хірахіта як імператара (паміж 1926 і 1945) мінула пад знакам павелічэння ваеннай моцы краіны. З 1900 г. японскія Імператарскае войска і Ваенна-марскі флот валодалі правам вета пры фарміраванні кабінета міністраў. Паміж 1921 і 1944 гг. адбылося прынамсі 64 інцыдэнтаў ва ўнутранай і знешняй палітыцы, калі правыя палітычныя сілы ўжывалі гвалт для дасягнення сваіх мэтаў, самым значным з якіх з'яўляецца забойства прэм'ер-міністра Японіі Інукаі Цуесі ў 1932 г. З гэтага часу вайскоўцываенныя валодалі практычна поўным кантролем над усім палітычным жыццём Японіі, што прывяло да ўцягвання краіны спачатку ў Другую японска-кітайскую вайну (1937—1945), а затым і ў Другую Сусветную вайну.
 
== [[Другая сусветная вайна]] ==
Пасля заканчэння Другой Сусветнай вайны шмат хто лічыў Хірахіта асабіста адказным за яе развязванне, тады як іншыя, у тым ліку амерыканская акупацыйная адміністрацыя, настойвалі на тым, што імператар быў толькі фармальным правіцелем дзяржавы, а фактычна ўся ўлада знаходзілася ў вайскоўцаўваенных. Многія людзі ў Кітаі, на Тайвані, у Карэі і ў Паўднёва-Усходняй Азіі бачылі ў Хірахіта «азіяцкага Гітлера» і настойвалі на тым, каб ён быў пакараны як ваенны злачынца.
 
Аж да самага пачатку вайны Хірахіта дзейнічаў строга ў адпаведнасці з пратаколам, застаючыся на адлегласці ад рэальнага прыняцця рашэнняў. 4 верасня 1941 г. японскі кабінет міністраў сустрэўся, каб абмеркаваць ваенныя планы, падрыхтаваныя імператарскім генштабам, і пастанавіў:
Радок 32:
Тады імператар здзівіў усіх прысутных, ізноў звярнуўшыся да іх і тым зламаўшы традыцыю імператарскага маўчання. Імператар Хірахіта настойваў на неабходнасці мірнага вырашэння міжнародных праблем, выказаўшы шкадаванне няздольнасцю сваіх міністраў адказаць на пытанні барона Хара і працытаваўшы верш, напісаны яго дзедам, імператарам Мэйдзі, які, як ён сказаў, ён перачытвае «зноў і зноў». У алегарычных радках гаварылася аб перасцярогах аўтара, што апантаны шторм і вірлівыя хвалі парушаць цішыню і супакой мора. Кожны які жыве на берагах гэтага мора стаў братам аўтара, яго спакой — гэта спакой іншых.
 
Калі шок мінуў, міністры паспяшаліся запэўніць імператара ў іх глыбокім жаданні выкарыстаць усе магчымыя мірныя сродкі. Аднак падрыхтоўка да вайны працягвалася без найменшых зменаўзмен, а праз некалькі тыдняў адбылася змена кабінету міністраў, Каноэ сышоў у адстаўку, на яго месца прыйшоў генерал Хідэкі Тодзіо. 8 снежня (7 снежня на Гаваях) 1941 г. раптоўным нападам сотняў самалётаў на амерыканскі флот у гавані Пёрл-Харбар японскія сілы пачалі ваенныя дзеянні. Адначасова пачалося ўварванне ў Паўднёва-Усходнюю Азію. З гэтага моманту шляхоў да адступлення ўжо не было.
 
Пасля таго, як нацыя ўступіла ў вайну, імператар Хірахіта адкінуў свае сумневы і дзейнічаў як патрыёт сваёй краіны, востра зацікаўлены ў ваеннай перамозе і ў паляпшэнні маралі ў войсках. Вайна для Японіі пачалася паспяхова. Калі ж Японіі пачало не шанцаваць (у другой палове 1942 — пачатку 1943), ў палац пачала прыходзіць усё менш рэальная інфармацыя. У першыя 6 месяцаў войны ўсе бітвы ў вайне сканчаліся перамогамі Японіі. На працягу наступных гадоў аб усіх бітвах, якія скончыліся нявызначана, або прайграных бітвах таксама паведамлялася як аб вялікіх перамогах. Толькі паступова імператар і японская нацыя пачалі ўсведамляць, што сітуацыя становіцца пагрозлівай.
 
== Апошнія дні вайны ==
На пачатку 1945, пасля чарговай прайгранай бітвы, імператар пачаў серыю індывідуальных сустрэч з членамі ўрада, каб абмеркаваць хаду вайны. Усе, акрамя аднаго, раілі працягваць вайну. Выключэннем быў былы прэм'ер-міністр Каноэ, які баяўся камуністычнай рэвалюцыі больш, чым паразы ў вайне, і настойваў на вядзенні мірных перамоў. Хірахіта лічыў, што рана ці позна мірныя перамовы непазбежныя, але ўзброеныя сілы павінны атрымаць дзесцідзесьці істотную перамогу, каб узмацніць пазіцыі краіны на перамовах. З кожным тыднем гэта станавілася ўсё менш верагодным. Японскі саюзнік — Германія – пацярпела паразу і капітулявала ў маі 1945 г. У красавіку Савецкі Саюз адмовіўся працягнуць тэрмін дамовы аб нейтралітэце. У чэрвені кабінет міністраў перагледзеў ваенную стратэгію, цвёрда вырашыўшы ваяваць да апошняга чалавека. Гэта было афіцыйна пацверджана на кароткай імператарскай нарадзе, якую імператар праслухаў з каменным тварам.
 
На наступны дзень лорд-захавальнік пячаткі Кідо Коіці падрыхтаваў чарнавік дакумента, у якім падсумаваў вынікі безнадзейнай ваеннай сітуацыі і прапанаваў пачаць перамовы. У прыватнай абстаноўцы імператар ухваліў яго і дазволіў Кідо распаўсюдзіць дакумент сярод найменш ваяўніча наладжаных членаў урада. У сярэдзіне чэрвеня ўрад пагадзіўся паспрабаваць прыцягнуць Савецкі Саюз у якасці пасярэдніка пры перамовах аб міры, але не раней таго, як пазіцыя Японіі на перамовах палепшыцца пасля адбіцця ўварвання амерыканскіх войск на Японскія астравы.
Радок 44:
 
== Пасляваеннае кіраванне ==
15 жніўня 1945 г., пасля атамнага бамбаваннябамбарзіроўкі [[Хірасіма|Хірасімы]] і Нагасакі і абвяшчэнне Савецкім Саюзам вайны Японіі, Хірахіта выступіў з радыёзваротам аб безумоўнай капітуляцыі японскіх узброеных сіл. Нягледзячы на ціск, аказваны на галоўнакамандуючага амерыканскімі акупацыйнымі сіламі ў Японіі генерала Дугласа Макартура з боку лідараў шэрагу краін, у тым ліку з боку прэзідэнта Злучаных Штатаў [[Гары Трумэн]]а, з мэтай аддаць імператара Хірахіта пад суд як ваеннага злачынцу, генерал дамогся, каб Хірахіта застаўся імператарам і сімвалам адзінства японскай нацыі. Хірахіта пазбег суда і застаўся на троне, але яго прымусілі недвухсенсоўна адмовіцца ад традыцыйных сцвярджэнняў аб чароўнай прыродзе японскіх імператараў, нашчадкаў багіні сонца [[Аматэрасу]] (дэкларацыя «Нінген-сенген»). Тытул манарха быў зменены з «уладара Імперыі» на «канстытуцыйнага манарха» ў 1946 г. Аднак трэба заўважыць, што амаль адразу пасля відавочнай адмовы ад сцвярджэння аб боскасці імператара ён прыхавана ізноў пацвердзіў традыцыйныя погляды, атрымаўшы дазвол ад акупацыйных улад на богаслужэнне багіні Аматэрасу. Гэты жэст-пацверджанне быў ясна зразуметы ўсімі ў Японіі, хоць відаць не зразуметы акупацыйнымі сіламі.
Хоць Хірахіта прымусілі адмовіцца ад любых прэтэнзій на чароўны статус, яго статус быў свядома пакінуты нявызначаным, часткова таму, што генерал Макартур разглядаў імператара як карысны сродак у захаванні лаяльнасці японцаў да акупацыйных сіл, часткова дзякучы закуліснай дзейнасці Есіда Сігеру, накіраванай на тое, каб перашкодзіць Макартуру зрабіць з Хірахіта манарха еўрапейскага стылю. Хірахіта звычайна разглядаўся як правіцель, галава дзяржавы, але ішла шырокая дыскусія аб тым, ці з'яўляецца ён звычайным грамадзянінам краіны або не. Шматлікія навукоўцы сцвярджаюць, што сённяшні тэнно (яп. 天皇, «нябесны кіраўнік», звычайна перакладаецца як імператар Японіі) — не імператар.
 
Радок 78:
}}
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Імператары Японіі]]