Ганглій: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі |
untagged isolated. |
||
Радок 3:
Тапаграфічна адрозніваюць міжпазванковыя, каляпазванковыя і перадпазванковыя гангліі, а таксама ганглій у тоўшчы сценак ўнутраных органаў. У склад міжпазванковых і гамалагічных ім гангліяў уваходзяць адчувальныя псеўдауніпалярныя нейроны. Астатнія гангліі адносяцца да перыферычнага аддзелу вегетатыўнай нервовай сістэмы і прадстаўляюць у асноўным скопішчы эфекторных мультыпалярных вегетатыўных нейронаў, якія ўключаюць таксама адчувальныя і асацыятыўныя нервовыя клеткі. Цела нейронаў у кожным гангліі акружана пластом клетак-сатэлітаў. Паміж групамі нервовых клетак размяшчаюцца больш тоўстыя злучальнатканкавыя праслойкі, якія ўтвараюць злучальнатканкавую аснову, альбо строму. Звонку ганглій пакрыты фібрознай капсулай, з якой па злучальнатканкавай праслойцы ў ганглій пранікаюць крывяносныя сасуды. На целах і атожылках вегетатыўных нейронаў сканчаюцца нервовыя валокны, якія ўтвараюць канцавыя, або тэрмінальныя, кантакты - сінапсы. У беспазваночных жывёл гангліі служаць каардынуючымі цэнтрамі і выконваюць функцыю цэнтральнай нервовай сістэмы. З дапамогай ўзаемных сувязяў гангліі ўтвараюць адзіную сістэму, размяшчэнне якой у бесхрыбтовых адпавядае агульнаму плану будовы іх цела.
{{anatomy-stub}}
|