Партугальцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Традыцыйная культура: вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 30:
Гуртаванне адзінай партугальскай этнічнай супольнасці адбывалася ў жорсткіх умовах Рэканкісты, пазней — рэлігійных ганенняў супраць мусульман і яўрэяў. Значную ролю ў гуртаванні народа і стварэнні развітай супольнай культуры адыгралі [[Вялікія геаграфічныя адкрыцці]], у якіх партугальцы прымалі непасрэдны ўдзел. Выхадцы з розных частак Партугаліі ўдзельнічалі разам у каланізацыі іншых краін свету. У канцы [[XV стагоддзе|XV]] - [[XVII стагоддзе|XVII]] стст. у Партугалію было ўвезена шмат рабоў афрыканскага паходжання, але пазней яны змяшаліся з мясцовым насельніцтвам. На партугальцаў з Мадэйры і Азорскіх астравоў паўплывалі асобныя групы перасяленцаў з [[Фландрыя, гістарычная вобласць|Фландрыі]] і [[Італія|Італіі]], што мігрыравалі сюды ў самым пачатку каланізацыі.
 
Пра складванне адзінай партугальскай тоеснасці кажа творчасць паэта [[Луіс дэ Камоэнс|Луіса дэ Камоэнса]], які ў [[XVI стагоддзе|XVI]] ст. сцвярджаў адзінае паходжанне партугальцаў непасрэдна ад лузітан.<ref name="WDL">{{cite web |url = http://www.wdl.org/en/item/11198/ |title = The Lusiads |website = [[World Digital Library]] |date = 1800-1882 |accessdate = 2013-08-31 }}</ref> У [[1580]] - [[1640]] гг. Партугалія ўваходзіла ў склад [[Іспанія|Іспаніі]], хаця захоўвала пэўныя прывілеі. У выніку супольнай барацьбы партугальскіх гараджан і часткі рыцараў супраць іспанскага дамінавання краіна зноў набыла незалежнасць.
 
==Традыцыйная культура==