Іосіф Міхайлавіч Сцепановіч: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Іосіф Міхайлавіч СЦЕПАНОВІЧ''' (нар. {{ДН|3|2|1955}}, в. Лыцавічы, Вілейскі раён Мінскай вобл.)...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:47, 6 верасня 2013

Іосіф Міхайлавіч СЦЕПАНОВІЧ (нар. 3 лютага 1955, в. Лыцавічы, Вілейскі раён Мінскай вобл.) — беларускі вучоны ў галіне батанікі. Доктар біялагічных навук (2001).

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1977). 3 1979 у Інстытуце эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай АН Беларусі (з 2003 загадчык лабараторыі).

Навуковыя працы па экалогіі, ахове раслін, іх рацыянальным выкарыстанні і антрапагенным ўздзеянні, прадукцыйнасці, біяхімічным складзе травастою.

Выбраная бібліяграфія

  • Эколага-фларыстычны дыягназ сінтаксонаў прыроднай травяністай расліннасці Беларусі. Мн., 2000.