Хрысціянства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 190 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q5043 (translate me)
др clean up, replaced: ангельск → англійск, Берасцейск → Брэсцк, я у → я ў, канфесіяў → канфесій (2), ванглійск → вангельск, ўнія → ун using AWB
Радок 1:
{{Хрысціянства}}
'''Хрысціянства''' (ад {{lang-el|Χριστός}} — «памазанік», «месія») — [[манатэізм|манатэістычная рэлігія]], разам з [[іудаізміўдаізм]]ам і [[іслам]]ам уваходзіць у групу [[аўраамічныя рэлігіі|аўраамічных рэлігій]]. Хрысціянства зарадзілася на тэрыторыі сучаснага Ізраілю ў I стагоддзі н.э. Заснавальнікам з'яўляецца [[Ісус Хрыстос]]. У цяперашні час хрысціянства з'яўляецца адной з самых распаўсюджаных сусветных рэлігій.
 
== Веравучэнне ==
Хрысціяне ўсіх канфесіяўканфесій вераць у адзінага, простага, асабовага (як правіла, ў трох асобах — Айцец, Сын, Святы Дух), абсалютна добрага Бога — стваральніка ўсяго Сусвету, прызнаюць [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]] Сынам Бога, вераць, што Ён выратаваў чалавецтва ад граху і смерці Сваёй смерцю на крыжы і паўстаннем з мёртвых, вераць у богападобнасць чалавека, у несмяротнасць чалавечае душы, у пасмяротную ўзнагароду за добрыя ўчынкі і пакаранне за злыя, чакаюць на канец Сусвету і будучае вечнае жыццё. Святой кнігай хрысціяне прызнаюць [[Біблія|Біблію]].
 
== Узнікненне хрысціянства ==
Радок 12:
Карані хрысціянскага веравучэння звязаныя з [[іўдаізм]]ам і вучэннем [[Стары запавет|Старога запавету]] (у іўдаізме - [[Танах]]). Паводле евангеллям і царкоўнаму паданню, Ісус (Іешуа) выхоўваўся як іўдэй, выконваў Тору, наведваў сінагогу ў Шабат (суботу), выконваў святы. Апосталы і іншыя першыя паслядоўнікі Ісуса былі яўрэі. Але ўжо праз некалькі гадоў пасля заснавання царквы хрысціянства пачало прапаведывацца сярод іншых народаў.
 
Па сведчанні новазапаветнага тэксту ДзеіДзеянні апосталаў ([[Дзеян]].11:26), назоўнік ''«Χριστιανοί»'' — хрысціяне, прыхільнікі (або паслядоўнікі) Хрыста, упершыню ўвайшло ва ўжыванне для пазначэння прыхільнікаў новай веры ў сірыйска-эліністычным г. [[Антыёхія]] ў I стагоддзі.
 
Першапачаткова хрысціянства распаўсюджвалася ў асяроддзі яўрэйскай Палесціны і міжземнаморскай дыяспары, але, ужо пачынальна з першых дзесяцігоддзяў, дзякуючы пропаведзям апостала [[Павел, апостал|Паўла]] яно набывала ўсё больш паслядоўнікаў сярод іншых народаў («язычнікаў»). Да V стагоддзя распаўсюджванне хрысціянства адбывалася галоўным чынам у геаграфічных межах [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]], а таксама ў сферы яе культурнага ўплыву ([[Арменія]], усх. [[Сірыя]], [[Эфіопія]]), у наступным (у асноўным ва 2-ой палове 1-га тысячагоддзя) — сярод германскіх і славянскіх народаў, пазней (да XIII—XIV стст.) — таксама сярод балтыйскіх і фінскіх народаў. У новы і найноўшы час распаўсюджванне хрысціянства па-за Еўропай адбывалася за рахунак каланіяльнай экспансіі і дзейнасці місіянераў.
Радок 20:
Дагматыка хрысціянскай Царквы дакладна фармулявалася і зацвярджалася на [[Сусветныя саборы|Сусветных саборах]] ([[4 стагоддзе|IV]]—[[8 стагоддзе|VIII]] стагоддзі). На іх былі асуджаныя разнастайныя [[ерась|ерасі]], што ўзнікалі ў Царкве ў тыя часы, прыняты [[Сімвал Веры]] і дадатковыя дагматычныя і кананічныя азначэнні. Не прыняўшы саборных вырашэнняў, ад сусветнай царквы адпалі [[нестарыянства|нестарыяне]], [[Армянская Апостальская царква|Армянская]] і [[Копцкая царква|Копцкая]] цэрквы і некаторыя іншыя абшчыны. У [[1054]] годзе адбыўся [[Вялікі раскол]] паміж усходняй і заходняй часткамі Царквы, які быў выкліканы як непагадненнямі ў дагматыцы, так і прычынамі палітычнага характару. Заходняя царква прыняла назву [[каталіцтва|Каталіцкай]], усходняя — [[Праваслаўе|Праваслаўнай]]. Раскол канчаткова замацаваўся пасля ўзяцця [[крыжакі|крыжакамі]] [[Канстанцінопаль|Канстанцінопалю]] ў [[1204]] годзе. У [[1596]] годзе была заключана [[Берасцейская унія]], паводле якой істотная частка праваслаўных [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] перайшлі пад юрысдыкцыю [[Рымскі папа|Рымскага папы]], утварыўшы [[уніяцтва|Грэка-каталіцкую (уніяцкую) царкву]].
 
У [[16 стагоддзе|XVI стагоддзі]] ў каталіцкіх краінах пачынаецца [[рэфармацыя|рэфармацыйны рух]], які абвяшчаў Біблію адзінай крыніцай веравучэння і адмаўляў неабходнасць Царквы дзеля выратавання душы. Узніклі і ўступілі ў барацьбу з каталіцтвам такія плыні, як [[англіканства]], [[лютэранства]], [[кальвінізм]], [[гусіцтва]]. У наступныя стагоддзі ад вялікіх пратэстанцкіх канфесіяўканфесій аддзялілася незлічоная колькасць дробных суполак са сваімі веравучэннямі: [[метадызм|метадысты]], [[баптызм|баптысты]], розныя [[евангелізм|евангелічныя]] і [[пяцідзясятніцтва|пяцідзясятніцкія]] суполкі і гэтак далей. У другой палове [[20 стагоддзе|XX стагоддзя]] ўзніклі філасофскія плыні і рэлігійныя суполкі (так званае «[[ліберальнае хрысціянства]]») і нават таталітарныя [[секта|секты]] (такія, як «[[Царква Хрыста, секта|Царква Хрыста]]»), адэпты якіх называюць сябе хрысціянамі, хаця іх ідэалогія і практыка не мае нічога агульнага з вучэннем Хрыста. Усходнія цэрквы пазбеглі дагматычных расколаў, хаця, напрыклад, у гісторыі [[Руская праваслаўная царква|Рускай праваслаўнай царквы]] мелі месца расколы па кананічных ([[17 стагоддзе|XVII стагоддзе]]) і палітычных ([[20 стагоддзе|XX стагоддзе]]) матывах.
 
== Колькасць хрысціян ==