Масавая культура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 54 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q131265 (translate me)
др clean up, replaced: спартов → спартыўн, XX ст. → XX ст. , мэйнстрым → мейнстрым, нтэрнет → нтэрнэт, ейнстрым → эйнстры using AWB
Радок 1:
'''Масавая культура''' або '''поп-культура''', '''маскультура''', '''культура большасці''' — новы тып, разнавіднасць [[культура|культуры]] індустрыяльнага і постіндустрыяльнага грамадства. Іншыя яе назвы - камерцыйная, спажывецкая, папулярная, агульнадаступная культура.
 
Распаўсюджаная, г.зн. папулярная і пераважаючая сярод шырокіх слаёў насельніцтва ў [[грамадства|грамадстве]]. Яна складаецца з такіх з'яў, як спорт, забавы, [[побыт]], музыка, у тым ліку і [[поп-музыка]], літаратура, [[сродкі масавай інфармацыі]], выяўленчае мастацтва, у тым ліку і [[біенале]] і г. д.
 
Змест масавай культуры абумоўлены штодзённымі падзеямі, імкненнямі і запатрабаваннямі, якія складаюць жыццё большасці насельніцтва (т.з. [[мэйнстрым]]у).
Радок 7:
Яе ўзнікненне было абумоўлена навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй, урбанізацыяй, разбурэннем лакальных супольнасцей і размываннем тэрытарыяльных і сацыяльных межаў. Тэрмін «масавая культура» ўзнік у 1940-х г. у [[ЗША]] ў тэкстах М. Хоркхаймера і Д. Макдональда, прысвечаных крытыцы тэлебачання. Тэрмін атрымаў шырокае распаўсюджванне дзякуючы працам прадстаўнікоў [[Франкфурцкая школа|Франкфурцкай сацыялагічнай школы]].
 
Масавая культура з'яўляецца супрацьлегласцю [[Традыцыйная культура|традыцыйнай культуры]]. Арыентавана на масавае распаўсюджанне сваіх духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей на ўзроўні «усярэдненага» масавага спажыўца; функцыянуе як прамыслова-камерцыйная вытворчасць. З'яўляецца своеасаблівым «мастацтвам для ўсіх, для кожнага». Масавая культура атрымала найбольшае распаўсюджанне ў другой палове [[XX стагоддзе|XX ст.]] у сувязі з хуткім развіццём сродкаў масавай інфармацыі — [[тэлебачанне|тэлебачання]] і радыё, аўдыё- і відэатэхнікі, [[камп'ютар]]аў, [[ІнтэрнетІнтэрнэт]]у, перыядычных і іншых выданняў (газеты, часопісы, буклеты, альбомы) і г.д. Галоўным вытворцам масавай культуры з'яўляюцца Злучаныя Штаты Амерыкі, а асноўнымі спажыўцамі — прадстаўнікі пераважна заходняй цывілізацыі. Заснавана на розных ілюзіях, фантазіях, стэрэатыпах масавай свядомасці, моцна залежыць ад сучаснай моды, разлічана на прадстаўнікоў розных нацый, полаўзроставых супольнасцей і да т.п. Характэрныя асаблівасці масавай культуры — прымітывізацыя чалавечых адносін (г.зн. звядзенне іх сутнасці да канфлікту «добрых» і «дрэнных» людзей), культ моцнай асобы, грошай, поспеху, асабістага абагачэння, прапаганда канфармізму ў грамадскай свядомасці, жорсткасці, насілля, сексу, выкарыстанне разнастайных паўзабароненых і ўзбуджаючых тэм, вобразаў і мастацкіх сродкаў (напрыклад, сенсацыйныя «жоўтыя» факты, містычныя таямніцы), штучная забаўляльнасць, натуралізм і інш.
 
Асноўнымі кірункамі масавай культуры ў розных відах культуры можна лічыць наступныя: у літаратуры — дэтэктыў, прыгоды, фантастыка, т.зв. «бульварная літаратура»; у кіно — баявік, трылер, меладрама, «мыльная опера»; у выяўленчым мастацтве — карыкатура, комікс; у музыцы — рок- і поп-музыка; а таксама разнастайныя шоўшоу (напр., эстрадныя канцэрты, музычна-тэатральныя пастаноўкі, цыркавыя, спартовыяспартыўныя прадстаўленні, мастацкія акцыі, выступленні гумарыстаў-сатырыкаў, стрыптыз). Тыповымі героямі і сімваламі масавай культуры з'яўляюцца, напр., суперагент [[Джэймс Бонд]], Тэрмінатар, усякія супермены, разнастайныя секс-сімвалы і інш.
 
Па свайму ўзроўню масавая культура стаіць звычайна ніжэй за элітарную культуру і народную культуру.<ref>Культуралогія (2003)</ref>