Ніжні замак (Полацк): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Ніжні замак''' — [[замак]] у [[Полацк]]у.
 
Ніжні замак пабудаваны па загаду рускага цара [[Іван IV Грозны|Івана IV]] пасля [[Абарона Полацка, 1563|ўзяцця Полацка]] яго войскамі ў 1563 годзе ходам [[Лівонская вайна, 1558-1583|Лівонскай вайны]]. Уяўляў сабою земляны насып (г.зв. «вал Івана Грознага») даўжынёй 600 м, вышынёй 10 м, шырынёй асновы да 30 м, абнесены па перыметры рубленай сцяной. Плошча замка — каля 6 га. Насыпалі вал палачане на працягу двух гадоў пад кіраўніцтвам баярына [[Васіль Шуйскі|Шуйскага]] і ваявод Зайцава і Шчокіна. Ніжні замак на планах XVI ст. меў 8 вежаў, у цэнтры замка стаяла вежа тыпу [[данжон]]. У XVII ст. вежы і рубленыя сцены замянілі на просты [[частаколтын]].
 
Замак не меў вялікага абарончага значэння, бо быў пабудаваны без уліку законаў фартыфікацыі, без уліку актыўнага развіцця ваеннай тэхнікі ў XVI—XVII ст., у ім жылі стральцы рускага гарнізона пад камандаваннем князёў Шуйскага і братоў Сярэбраных (таму замак называўся яшчэ і Стралецкай слабадой).