Іраклій (Лісоўскі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
→‎Біяграфія: вікіфікацыя
Радок 33:
Прадстаўнік [[беларусы|беларускага]]<ref name="evkl">[[Сяргей Казуля]]. Лісоўскі Іраклій // {{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 200.</ref> шляхецкага роду [[Лісоўскія|Лісоўскіх]] гербу «[[Герб «Вожык»|Вожык]]». Навучаўся ў школе пры кляштары дамініканцаў у [[Ушачы|Вушачах]], дзе ўступіў у [[Ордэн базыльян святога Іасафата|ордэн базыльян Св. Іасафата]].
 
Быў ігуменам Полацкага манастыра пры [[Сафійскі сабор, Полацк|Сафійскім саборы]], а з [[1778]]  — архімандрытам [[Ануфрыеўскі манастыр, Мсціслаў|Ануфрыеўскага манастыра]] ([[Мсціслаўскае ваяводства]]). 3 [[1780]] член кансісторыі Полацкай уніяцкай епархіі.
 
Пасля [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1795]]) і скасавання таго ж года [[Кацярына II|Кацярынай II]] уніяцкіх епархій (апроч Полацкай) фактычна кіраваў усімі ўніятамі [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].
 
Падтрымліваў утварэнне [[Віленская духоўная семінарыя|Галоўнай семінарыі]] пры [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскім універсітэце]] ([[1803]]), адкрыў [[Полацкая духоўная семінарыя|семінарыю для белага духавенства]] ў [[горад Полацк|Полацку]] ([[1806]]).
 
Быў прыхільнікам ачышчэння абраднасці ад лацінскіх пазычанняў. Склаў і даслаў у Рым на зацверджанне службоўнік з паралельнымі царкоўна-славянскім і лацінскім тэкстам.
 
Дамогся ад імператара [[Аляксандр I, Раманаўімператар расійскі|Аляксандра I]] утварэння ўнутры рымска-каталіцкай калегіі асобнага дэпартамента для ўніятаў ([[1805]]), старшынёй якога зрабіўся сам. Спрыяў выданню царскага дазволу для ўніятаў, якія прынялі лацінскі абрад, вярнуцца да папярэдняй веры.
 
Ва ўнутрыцаркоўнай барацьбе абапіраўся на падтрымку [[царызм]]у. У [[1795]] забараніў уніяцкім святарам процідзейнічаць схіленню (часам гвалтоўнаму) сваіх вернікаў у праваслаўе. У [[1805]] спрыяў выданню загаду Пецярбургскай рымска-каталіцкай калегіі аб скасаванні базыльянскіх манастыроў<ref name="evkl"/>.