Распяцце Ісуса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged non-categorized.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:SVouet.jpg|thumb|справа|240px|Распяцце пэндзля [[Сімон Вуэ|Сімона Вуэ]], 1622. Царква Ісуса, [[Генуя]] ]]
'''Распяцце Ісуса''', або '''ўкрыжаванне Ісуса''' - — падзея, якая адбылася ў [[1 стагоддзе|1-м стагоддзі]] нашай эры. [[Ісус Хрыстос]], якога [[Хрысціянства|хрысціяне]] вызнаюць за [[Сын Божы|Сына Божага]] і [[Месія|Месію]], быў арыштаваны і асуджаны [[Понцій Пілат|Понціем Пілатам]] на смерць праз распяцце на крыжы. Мукі перад укрыжаваннем і смерць Ісуса на крыжы (разам гэта называюць звычайна Мукамі Гасподнімі) прадстаўляюць цэнтральны аспект [[Хрысціянская тэалогія|хрысціянскай тэалогіі]], у тым ліку дактрыны [[Выратаванне, хрысціянства|выратавання]] і [[Выкупленне, хрысціянства|выкуплення]].
 
Укрыжаванне Ісуса апісана ва ўсіх чатырох [[Кананічныя Евангеллі|кананічных Евангеллях]] і трывала зацвердзілася як гістарычная падзея, што пацвярджаюць і нехрысціянскія крыніцы. Хрысціяне вераць: мукі Ісуса былі прадказаны ў [[Біблія|Бібліі]], напрыклад у 22-м Раздзеле Кнігі Псалмоў і 53 Раздзеле Кнігі Прарока Ісаі. Паводле [[Новы Запавет|Новаму Запавету]], Ісус быў арыштаваны ў [[Гефсіманія|Гефсіманскім садзе]] пасля [[Тайная вячэра|Апошняй вячэры]] з [[Дванаццаць апосталаў|дванаццаццю апосталамі]] і быў прыведзены на суд [[Сінедрыён]]а, Понція Пілата і [[Ірад Антыпа|Ірада Анціпы]] перад тым, як быць перададзеным для распяцця. Пасля лупцавання, Ісус быў зняважаны рымскімі салдатамі як "«[[Цар Іўдзейскі]]"», апрануты ў пурпуровую мантыю, у [[цярновы вянец]], збіты і апляваны. Ісус павінен быў пранесці свой крыж да месца распяцця.
 
На Галгофе Ісусу прапанавалі віно, змяшанае з жоўцю. У Евангеллях паводле [[Евангелле паводле Мацвея|Мацвея]] і [[Евангелле паводле Марка|Марка]] запісана, што ён адмовіўся ад гэтага віна. Затым ён быў укрыжаваны і павешаны паміж двума асуджанымі злодзеямі. Паводле Евангелля паводле Марка, Ісус цярпеў мукі распяцця каля шасці гадзін: з трэцяй гадзіны (прыкладна 9 гадзін раніцы), да самой смерці ў дзявятай гадзіне, што адпавядае прыкладна 15-й гадзіне. Рымскі салдат прымацаваў знак над галавой, які абвяшчаў, што укрыжаваны  "«[[Ісус з Назарэта, Цар Іўдзейскі]]"» на трох мовах (лацінскай, грэчаскай і іўрыце). Таксама салдаты дзялілі вопратку Ісуса, кідаючы жэрабя, таму што адзенне было бязшвоўнае. Рымскія салдаты не ламалі ногі Ісуса, як гэта яны зрабілі з двума іншымі ўкрыжаванымі мужчынамі (ламанне ног паскарала працэс распяцця), таму што Ісус быў ужо мёртвы. Кожнае Евангелле мае сваю колькасць апошніх словаў Ісуса, а агульная колькасць іх  — сем. У [[Сінаптычныя Евангеллі|сінаптычных Евангеллях]], распяцце суправаджаюць розныя звышнатуральныя падзеі, такія як [[Цемра падчас распяцця|цемра]], землетрасенне, а ў Евангеллі ад Мацвея  — уваскрасенне святых. Пасля смерці Ісуса, яго цела было знята з крыжа [[Іосіф Арымафейскі|Іосіфам Арымафейскім]] разам з [[Нікадзім, таемны вучань Хрыста|Нікадзімам]] і пахавана ў высечанай пячоры-грабніцы. Паводле Евангелля, Ісус праз два дні на "«''трэці дзень''"» уваскрэс з мёртвых.
 
У Новым Запавеце ўсе чатыры Евангеллі ўключаюць пашыранае апавяданне [[Арышт Ісуса|арышту Ісуса]], [[Суд сінедрыёна над Ісусам|суда]], распяцця, [[Пахаванне Ісуса|пахавання]] і [[Уваскрасенне Ісуса Хрыста|ўваскрасення]]. У кожным з Евангелляў гэтыя пяць падзей у жыцці Ісуса апавядаюцца больш падрабязна, чым пра кожную з іншых частак яго жыцця. Навукоўцы адзначаюць, што апавяданне ўключае падзеі амаль кожнай гадзіны. Хрысціяне традыцыйна разумеюць смерць Ісуса на крыжы як [[Ягня Божае|асэнсаваную і добраахвотную ахвяру]] (улічваючы, што ён нічога не казаў у сваю абарону падчас выпрабаванняў<!--мо суда?-->), якая была прынесена паводле волі бога, каб загладзіць грахі чалавецтва і зрабіць магчымым [[Выратаванне, хрысціянства|выратаванне]]. Большасць хрысціян абвяшчаюць гэтую ахвяру праз хлеб і віно [[Эўхарыстыя|Эўхарыстыі]] (у візантыйскім абрадзе таінства носіць назву Прычасця) як успамін аб [[Тайная вячэра|Тайнай вячэры]]. Многія таксама кожны год адзначаюць падзеі [[Страсная пятніца|Страсной пятніцы]].