Сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 42:
 
=== 17 стагоддзе ===
У [[1609]]  г. пасля далучэння мінскіх [[архімандрыт]]аў да [[Берасцейская унія|уніі]] праваслаўныя мяшчане, якія належалі да знатных родаў з благаславення [[Патрыярх Іерусалімскі|патрыярха іерусалімскага]] [[{{нп3|Феафан III, Патрыярх Іерусалімскі|Феафана]]|ru|Феофан III (Патриарх Иерусалимский)}} аб'ядналіся ў брацтва ў імя святога [[Іаан Прадцеча|Іаана Хрысціцеля]] і прынялі пастанову заснаваць у горадзе мужчынскі Свята-Петра-Паўлаўскі манастыр. У 1611—1612  гг. праваслаўнае брацтва пры Свята-Петра-Паўлаўскім манастыры, на сродкі 52 абывацеляў і праваслаўнай шляхты [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]] на чале з [[Аляксандр Агінскі|Аляксандрам Агінскім]], пачалапачало будаўніцтва мураванай царквы і манастыра. Участак для будаўніцтва манастыра «аж до озера реки Свислочи прилеглый» быў ахвяраваны «на вечные времена» 23 лістападлістапада 1611 г. года з дазволу караля і вял.кн.вялікага князя [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] княгіняй Аўдоццяй Рыгораўнай Друцкай-Горскай<ref>ВКЛ. Т.2.  — С. 298.</ref> (удавой гаспадарскага маршалка [[Багдан Іванавіч Статкевіч|Багдана Статкевіча]]<ref>ЭГБ. Т.6. кн.1.  — С. 414.</ref>). Будаўніцтва манастыра блаславіў у 1620  г. кіеўскі мітрапаліт [[{{нп3|Іоў Барэцкі]]||ru|Иов Борецкий}}, а ў 1635  г.  — кіеўскі мітрапаліт [[Пётр Магіла]]. Па блаславенніблаславенню настаяцеля архімандрыта Лявонція Карповіча ў будаўніцтве ўдзельнічаліўдзельнічала некалькі інакаў Свята-Духаўскага манастыра, якія засталіся ў праваслаўі. Адзін з іх  — ігумен Павел Дамжава  — кіраваў будаўніцтвам. Мецэнатамі манастыра былі пратэстанты [[Януш Радзівіл (1579—1620)|Януш Радзівіл]]{{факт?}}, [[Марцін Марцінавіч Валадковіч|Марцін Валадковіч]]{{факт?}} і [[Ян Агінскі]]; у 1635  г. Мікалай Рыгоравіч Дзераваед ахвяраваў храму маёмасць, у 1620  г. княжна Ганна Тышкевіч  — грошы.
 
У 1624  г. кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла выдаў грамату з дабраславеннем на адкрыццё пры храме жаночага манастыра. Пры манастыры існавала брацтва ў імя святога Іаана Хрысціцеля, намаганнямі якога пры манастыры адкрыты друкарня, школа, шпіталь. Манастыр быў прыпісаны да [[Віленскі Свята-Духаўскі манастыр|Віленскага Свята-Духаўскага манастыра]], які знаходзіўся ў юрысдыкцыі [[Патрыярх Канстанцінопальскі|Канстанцінопальскага патрыярха]]. У сваю чаргу мінскаму манастыру падпарадкоўваліся манастыры Свята-Троіцкі ў Прылуках, Свята-Вазнясенскі ў Лагойску і Спаса-Праабражэнскі жаночы ў Мінску.
 
На працягу амаль двух стагоддзяў манастыр быў аплотам праваслаўя ў горадзе, быў шырока вядомы сярод царкоўнай іерархіі. У 1635  г. яго наведаў [[Пётр Магіла]], у 1670-я гг.  — македонскі мітрапаліт Сафроній Галепанос{{крыніца?}}Гелепонас<ref>[http://sppsobor.by/hram/history/538 Летапіс манастыра]</ref>.
 
=== 18 стагоддзе ===
У 2-й палове 18 ст. манастыр прышоў у заняпад, значна пацярпеў ад пажару (абваліліся скляпенні храма, адлупіўся насценны жывапіс). У 1766  г. брація манастыра складалася з [[ігумен]]а, 2 [[манах]]аў і 2 [[паслушнік]]аў. Пасля [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|апошняга падзелу Рэчы Паспалітай]] царква рэканструявана «ад шчадрот» расійскай імператрыцы [[Кацярына II|Кацярыны II]] і па яе жаданню была перасвячона ў Кацярынінскую і нейкі час была кафедральнай (таксама вядомая пад назвай «Жоўтая»), а манастыр пераведзены ў будынкі скасаванага базыльянскага Свята-Духаўскага манастыра. Свята-Кацярынінская царква была надзелена статусам кафедральнага сабора створанай у 1793  г. [[Мінская епархія|Мінскай епархіі]].
 
=== 19 стагоддзе ===
Але ў 1799  г. з прычыны знаходжання на паўночна-заходняй ускраіне горада паводле дабраславення архіепіскапа Мінскага [[Іоў (Пацёмкін)|Іова (Пацёмкіна)]] храм ператвораны ў прыходскую царкву і толькі ў 1844  г. зноў узведзены ў гарадскі сабор. У 1812  г. храм разрабавалі французы і зрабілі ў ім лазарэт. Адноўлены ў 1813  г., у 1850  г. перабудаваны. Найбольш істотная рэканструкцыя адбылася пасля [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864  гг.]]: У 1870—1872  гг. з дабраславенняблаславення епіскапа [[Аляксандр (Дабрынін)|Аляксандра Дабрыніна]] на вылучаныя графам {{нп3|Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў, 1845—1900|М. Мураўёвым|ru|Муравьёв, Михаил Николаевич (министр)}}{{факт?}}казённыя сродкі капітальна перабудаваны<ref>[http://sppsobor.by/hram/history/529 Гісторыя храма]</ref>: узведзены цыбулепадобны купал над шатровым дахам цэнтральнага 4-граннага [[барабан, архітэктура|барабана]], на галоўным асадзе надбудаваны паводле «старажытных узораў» бакавыя шатровыя вежы з макаўкамі, устаноўлены новы іканастас, нанава размаляваны сцены. Адноўлены храм асвячоны 26 лютага 1872  г. У чэрвені 1881  г. адбыўся пажар. У 1898  г. пабудавана 2-класная жаночая царкоўна-прыходская школа. Да мінскага сабора былі прыпісаны Свята-Пакроўская царква ў Крупцах, {{нп3|Царква Святой Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны, Мінск|Свята-Марыі-Магдалінаўская царква|ru|Церковь Святой Равноапостольной Марии Магдалины (Минск)}} на [[Старажоўскія могілкі|Старажоўскіх могілках]] у Мінску, Свята-Ільінская капліца ў Цне і Свята-Іаана-Прадцечанская ў Вялікай Сляпянцы.
 
=== 20 стагоддзе ===
[[Выява:Cathedral of Petra&Pavla,1900.jpg|thumb|left|250px|Так выглядаў сабор у 1900  г.]]
У 1913  г. пры саборы налічвалася 5698 прыхаджан, службу правілі настаяцель, 3 святары, дыякан і 4 псаломшчыкі. У савецкі час царкву зачынілі, у ёй размясцілі рыбны склад. 7 снежня 1941  г. храм зноў асвячоны архіепіскапам Філафеем (Нарко), адкрыты для богаслужэнняў, дзейнічалі двухмесячныя пастырскія курсы. Пашкоджаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны яе выкарыстоўвалі пад жытло. Потым у царкоўным будынку былі размешчаны Архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі БССР і Архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР. У 1972—1979  гг. царква часткова рэстаўрыравана (архітэктар А.  І.  Курто) з аднаўленнем аблічча храма па стане на 17—18 ст.
У 1991  г. перададзены вернікам. Пры царкве дзейнічае Беларускае праваслаўнае брацтва Трох Віленскіх мучанікаў. Пасля вяртання храма праваслаўнай епархіі яго аднаўленне працягваецца. Рэстаўратарамі выяўлены метрычны модуль збудавання і 4 пласты манументальных сценавых роспісаў у інтэр'еры. Аднак археалагічныя даследаванні не выявілі ніякіх слядоў узмацнення слупоў падкупальнага квадрата, а гэта значыць, што царква адпачатку была чыстай трохнефавай [[базіліка]]й, без трансепта і купала. Таму меркаванне архітэктара-рэстаўратара Г. Лаўрэцкага, што пры яе ўзвядзенні быў «выкарыстаны той жа планіровачны прыём, што і ў помніках [[Магілёў|Магілёва]]  — [[Мікалаеўская царква, Магілёў|Мікольскай]] і [[Магілёўскі Богаяўленскі манастыр|Богаяўленскай]] цэрквах» (надбудаваны купал), не адпавядае рэчаіснасці. Прастора інтэр'ера 6 магутнымі [[пілон]]амі раздзелена на 3 [[неф]]ы, цэнтральны з якіх перакрыты цыліндрычным [[скляпенне]]м з [[распалубка]]мі, бакавыя  — крыжовымі. Першапачаткова ў саборы былі 3 {{нп3|прастол, алтар|прастолы|ru|Престол}}: галоўны ў імя святых Пятра і Паўла, правы  — Прадцечы і Хрысціцеля Іаана, левы  — архістраціга Міхаіла. У 1817  г. асвячоны правы прыдзел у імя святога Міколы, у 1871  г.  — левы ў імя святога Міхаіла.
 
== Даціроўка і архітэктурныя асаблівасці ==
Петрапаўлаўская царква была збудована хутчэй за ўсё ў 1620—1630 гг. Гэтай даціроўкі прытрымліваецца гісторык Р. Баравы, які скрупулёзна прааналізаваў вялікую колькасць дакументаў, звязаных з гісторыяй помніка. Такі час пабудовы мураванай царквы з'яўляецца больш верагодным, чым прапанаваны М. Шчакаціхіным, які лічыў, што яе «каменны гмах быў, пэўна, закладзены ў сярэдзіне 17 сталецця і ў другой палове яго быў закончаны ў тых самых прыблізна формах, як і будынак бернардзінскага касцёла» (жаночага ў Мінску). На думку [[Тамара Віктараўна Габрусь|Тамары Габрусь]], па мастацка-стылявых характарыстыках Петрапаўлаўская царква набліжаецца не да [[Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак, Мінск|мінскага касцёла бернардзінак]], а да больш ранніх помнікаў каталіцкага храмабудаўніцтва, напрыклад да [[Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар бернардзінцаў, Гродна|касцёла бернардзінцаў]] у Гродне. Калі ў апошнім абстрагавацца ад [[нартэкс]]а, то абодва храмы маюць амаль аднолькавую будову ўласна [[базіліка|базілікі]] — трох[[неф]]авай, шасці[[слуп]]авай, без [[трансепт]]а. Агульныя готыка-рэнесансныя рысы прысутнічаюць і ў вырашэнні алтарнай часткі. У Петрапаўлаўскай царкве адна алтарная [[апсіда]] (для праваслаўнага храма — гэта адыход ад канона трохапсіднасці папярэдняга часу) ніжэйшая за асноўны [[неф]], ад якога аддзелена мураваным [[франтон]]ам і накрыта асобным дахам. У той жа час алтарная апсіда ў праваслаўнай царкве яшчэ не мае выцягнутай {{нп3|віма|вімы|ru|вима}}, уласцівай касцёлу. Лапідарныя гранёныя формы апсіды з'яўляюцца, верагодна, адбіткам архітэктурных рашэнняў папярэдняга драўлянага храма. На глыбіні 2,5 м археолагамі выяўлены рэшткі паўкруглых у плане падмуркаў з перавязкай паміж імі і сценамі алтарнай [[апсіда|апсіды]], а таксама бакавых [[неф]]аў. Выказваліся меркаванні, што гэта сляды абарончых веж, але, на думку Тамары Габрусь, гэта, хутчэй, незакончаныя бакавыя алтарныя апсіды, якіх патрабавала праваслаўная традыцыя, але не дазваляў загад — кіравацца ўзорам касцёлаў. Падабенствы паміж Петрапаўлаўскай царквой і [[Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар бернардзінцаў, Гродна|гродзенскім касцёлам бернардзінцаў]] прысутнічаюць таксама ў элементах дэкаратыўна-канструкцыйнага характару — вырашэнне высокіх спараных паўкруглых аконных праёмаў, падобных да біфорыумаў. У бакавых нефах царквы яны (як і ў гродзенскім касцёле) аб'яднаны высокімі плоскімі арачнымі нішамі. Да таго ж цыліндрычныя скляпенні царквы не маюць канструкцыйных [[падпружная арка|падпружных арак]], што характэрна для сакральных помнікаў ранняга барока на Беларусі. Тамара Габрусь акцэнтуе на гэтым увагу, таму што [[падпружная арка|падпружныя аркі]] памылкова нанесены на плане Петрапаўлаўскай царквы ў «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» і іншых выданнях. Навацыяй для праваслаўнага храмабудаўніцтва таго часу з'яўляецца таксама двухвежавы фасад царквы, у якім незвычайна і арганічна спалучыліся мастацкія прынцыпы барока і традыцыі мясцовай готыкі. Даследчыкі помніка звычайна не зважаюць, што ў дадзеным выпадку чацверыковыя вежы па-гатычнаму завяршаюць вуглы будынка, як у цэрквах-крэпасцях, а не надбудаваны над фасадам-нартэксам, з'яўляючыся яго часткай, што характэрна для больш позніх барочных касцёлаў ([[нартэкс]] у Петрапаўлаўскай царкве ўвогуле адсутнічае). Падобнае размяшчэнне веж, як і наяўнасць у іх байніц, пацвярджаюць думку аб першапачатковым абарончым характары царквы. У той жа час вежы змянілі сваю форму з круглых абарончых на прызматычную і сталі важным элементам кампазіцыі раннебарочнага фасада. Размешчаныя ў вежах маршавыя лесвіцы (а не вітыя гатычныя ўсходы) схаваны ў тоўшчы вельмі масіўнай фасаднай сцяны (таўшчыня 1,45 см{{факт?}}{{праясніць|comment=Мо 145 см = 1,45 м?}}). Дарэчы, галоўны фасад царквы не трохчасткавы, як лічаць некаторыя даследчыкі, а пяцічасткавы — з выступаючымі наперад [[раскрапаваны ордар|раскрапоўкамі]] цэнтральнага нефа і веж. Паміж імі заглыблены прасценкі, што закрываюць тарцы бакавых нефаў, але не адпавядаюць ім па вышыні. У такой трактоўцы фасада як самастойнай кампазіцыі, незалежнай ад тэктонікі храма, як тэатральнай кулісы — яго барочная сутнасць, нават пры вельмі аскетычным мастацкім абліччы. Першапачатковы выгляд храма выяўлены на пячатцы манастыра 17 ст.
 
== Фрэскі ==
Радок 73:
* Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001;
* Горбік С. Хто гаспадар храма?: [З гісторыі Петрапаўл. царквы на Нямізе ў Мінску, 1612—1614] // ЛіМ (Мінск). 1992. 10 ліп.(N 28). С. 15.
 
== Спасылкі ==
* [http://sppsobor.by/hram/history/529 Гісторыя храма на сайце прыхода Свята-Петра-Паўлаўскага сабора] {{ref-ru}}
* [http://sppsobor.by/hram/history/538 Летапіс манастыра на сайце прыхода Свята-Петра-Паўлаўскага сабора]
 
{{Храмы Мінска}}