Ахейцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: XII ст. да н. э. → XII ст. да н.э., н. э. → н.э. (4), Ў → У, Зеўс → Зеус, былі выціскнутыя → былі выціс using AWB
Радок 13:
 
==Гісторыя==
Продкі ахейцаў адносіліся да [[Індаеўрапейцы|індаеўрапейскіх]] плямёнаў, якія ў старажытнасці насялялі тэрыторыі на поўнач ад [[Балканскі паўвостраў|Балканскага паўвострава]]. У III тыс. яны мігрыравалі на поўнач [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]], а ў пач. II тыс. да н. э. - на [[Пелапанес]]. Той факт, што ў старажытнагрэчаскіх тэкстах іх таксама называлі аргасцамі (Αργεῖοι), а вобласць на Пелапанесе - [[Ахая|Ахаей]], сведчыць пра значную ролю Паўднёвай [[Грэцыя|Грэцыі]] ў фарміраванні ахейскай супольнасці. У творах [[Гамер]]а сінонімам ахейцаў былі данайцы. Абодвы варыянты пазначэння адной старажытнагрэчаскай супольнасці таксама сустракаюцца ў тэкстах [[Старажытны Егіпет|Старажытнага Егіпту]]. У старажытнагрэчаскай міфалогіі продкам ахейцаў выступаў [[Данай]].
 
У пач. II тыс. да н. э. ахейцы заснавалі шэраг дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі кантынентальнай Грэцыі, у тым ліку [[Мікены]], [[Горад АргосАргас|Аргас]], [[Афіны]], [[Тырынф]] і інш., якія знаходзіліся пад уплывам [[Мінойская цывілізацыя|цывілізацыі мінойцаў]]. У сяр. II тыс. да н. э. ахейцы захапілі [[востраў Крыт|Крыт]]. У выніку імі была створана [[Мікенская цывілізацыя]], якая дасягнула росквіту ў друг. пал. II тыс. да н. э. Ахейскія мараплаўцы наведвалі землі Заходняга і ЎсходнягаУсходняга [[Міжземнае мора|Міжземнамор'я]], удзельнічалі ў вайне з [[Троя]]й.
 
У [[XII стагоддзе да н.э.|XII ст. да н. э.]] ахейцы былі выціскнутыявыціскнуты [[дарыйцы|дарыйцамі]] ў цэнтральныя землі Пелапанеса і іншыя ўскраінныя вобласці Грэцыі. У класічны перыяд гісторыі Старажытнай Грэцыі не захавалася асобнага ахейскага дыялекту, хаця ахейскае паходжанне прыпісваюць грэчаскім дыялектам [[Аркадзія|Аркадзіі]] і [[Кіпр]]а. Многія знакамітыя роды ў Афінах і іншых гарадах памяталі пра сваё ахейскае паходжанне.
 
==Культура і грамадства==
Прыход ахейцаў на поўдзень [[Грэцыя|Грэцыі]] суправаджаўся часовым заняпадам мясцовай раннеэлінскай культуры. Аднак перасяленцы ўжо мелі ганчарнае кола (гл. [[Ганчарства]]), баявыя калясніцы, авалодалі апрацоўкай [[Бронза|бронзы]]. Аснову жыццязабеспячэння складала земляробства. Ахейскія рамесныя вырабы, перш за ўсё [[кераміка|кераміку]], знаходзяць на тэрыторыі [[Егіпет|Егіпту]], [[Малая Азія|Малой Азіі]], на [[Мальта|Мальце]].
 
Згодна археалагічным і пісьмовым дадзеным, большасць грамадства належыла да асабіста вольных абшчыннікаў, якія ў ваенны час гуртавалі апалчэнне. Аднак у ахейцаў меліся [[рабства|рабы]]. Важную ролю адыгрывала арыстакратыя. Паводле [[Іліяда|"Іліяды"]] [[Гамер]]а, яна прымала асноўныя рашэнні пад час аблогі [[Троя|Троі]]. Умяшанне простых воінаў выклікала абурэнне.
 
Дзяржаўныя ўтварэнні ахейцаў былі тэрытарыяльна дробнымі. Іх цэнтрамі з'яўляліся добра ўмацаваныя рэзідэнцыі манархаў-''ванака''. Захаваліся шахтавыя пахаванні і рэшткі магільных рэчаў, у тым ліку пахавальныя маскі. Да помнікаў пісьмовасці ахейцаў адносяць крыцкае пісьмо Б (гл. [[Крыцкае палацавае пісьмо]]).
 
Ахейцы шанавалі мноства багоў, сярод якіх вылучаліся [[Зеўс]], [[Пасейдон]], [[Афіна]] і інш. У ахейскі перыяд склалася аснова [[Старажытнагрэчаская міфалогія|старажытнагрэчаскай міфалогіі]]. Пісьмовыя крыніцы і пахавальныя абрады сведчаць пра існаванне [[культ продкаў|культу продкаў]].